💔 Сям’і загінулага беларускага добраахвотніка патрэбна дапамога
Валерыя — шматдзетная маці і ўдава беларускага героя, які аддаў жыццё за свабоду Украіны. Пасля гібелі мужа ўся адказнасць за траіх дзяцей лягла на яе плечы, і сям'я апынулася ў вельмі складаным становішчы.
З-за пастаяннага ціску і пераследу жанчына доўга не магла знайсці працу, а яе цяперашняга заробку ў $400 ледзьве хапае на ежу.
Сёння сям'і тэрмінова патрэбна €5000, каб закрыць даўгі за камуналку, купіць дзецям адзенне і адрамантаваць дах дома, які ўжо працякае.
Гэты збор цалкам ананімны, бо Валерыя з дзецьмі застаецца ў Беларусі і кожны дзень рызыкуе сваёй бяспекай. Выява згенеравана з дапамогай ШІ.
🔗 Падтрымаць і дапамагчы можна па спасылцы.
@klub_apora
Post #446
932

- 🙏 16
- ❤ 13
- 🤝 5
- 👍 1
- 💩 1