Не, у прынцыпе, такая Lalka таксама мае права на існаванне.
Гэта, канешне, не экранізацыя Балеслава Пруса, а, хутчэй, фанфік па матывах. Але ёсць у ім і добрыя моманты. Напрыклад, Ізабэла тут атрымала большую суб'ектнасць і хоць часам творыць нейкую фігню, але праяўляе ўласную волю. А вось Станіслаў Вакульскі атрымаўся нейкі ні рыба, ні мяса. Я не пабачыла ў ім чалавека, які падняўся на вайне і пайшоў напралом.
Між персанажамі ёсць псіхапатычная хімія, і канцоўка смешна-тупая. Аднак не магу заплюшчыць вочы на страшныя касцюмы і жахлівы падбор лексікі. Я чула прыкладна такую ж колькасць матаў, калі падлеткі спрачаліся, хто забярэ каўцыйныя бутэлечкі са сметніка (ну як Ізабэла магла абазваць кагосьці «барсучым хуем»?).
Ну і гэтыя шэдэўральныя дыялогі па тыпу: «А дзе вы раней былі? — А? — Раней дзе былі? — То тут, то там. — Я таксама. Толькі тут быў». І «мгм».
Карацей — як мінімум, гэта цікава. А як максімум, пакутуе ад недахопу бюджэту. Дадайте грошай, падпаліруйце сцэнарый, і будзе нармас.
#польскаямова #серыял #гістарычны
Post #5678
304
Кавалачак жыцця Не, Прус такога дакладна не пісаў, не веру, ахаха!






- ❤ 8
- 🌚 4