9 жніўня 2020 года Беларусь выбрала годнасць і справядлівасць. Наступныя шэсць гадоў не змаглі сцерці ні праўду, ні надзею, ні любоў да Беларусі, ні, што відавочна, - страх дыктатарскага рэжыму за сваю скуру. Галасы беларусаў не сціхаюць, бо людзі ўсё яшчэ за кратамі. Бо сем'і ўсё яшчэ чакаюць сваіх родных. Бо Беларусь усё яшчэ прагне свабоды.
Для лёсу ўсяго свету жыццёва важны вынік вайны ва Украіне, бо ён будзе ўплываць на напрамак развіцця нашай цывілізацыі. Перамога Украіны будзе азначаць перамогу справядлівасці, ўзаемадапамогі, вяршэнства міжнародных законаў і права дзяржаў на незалежнае абранне свайго шляху.
Праз пяць гадоў смутак ад гібелі Вітольда Ашурка не праходзіць, толькі робіцца менш вострым. І штодня дадаецца трывога з-за няспынных рэпрэсій. Але гісторыя вучыць: нішто не вечнае – ні дыктатура, ні страх, ні турмы, і адплата непазбежная для злачынцаў супраць чалавечнасці. Мы горача чакаем гэты час і ніколі не прызвычаімся да несправядлівасці.
Беларусь без палітвязняў – наша мара і наша патрабаванне.
Вось так выглядаў Сцяпан Латыпаў восем гадоў таму. Гэта скрыншот з відэа на ягоным YouTube-канале. Страшна ўявіць, як ён выглядае цяпер, і яшчэ страшней - што робіцца ў яго пачуццях і ў душы. Трэба ратаваць Сцяпана ўсімі магчымымі сродкамі. Менавіта на яго выратаванне і выратаванне цяжкахворых палітвязняў мусяць быць накіраваныя высілкі адміністрацыі ЗША, у першую чаргу Трампа і Коўла. Заклікаем усе беларускія дэмакратычныя сілы падтрымаць Аляксандра Андрушкевіча ў ягонам змаганні за Сцяпана.
Дзень Волі. Напэўна, гэта самае дарагое для беларусаў нацыянальнае свята, бо яно ўзнікла ў гонар абвяшчэння незалежнасці нашай дзяржавы. Але з кожным годам мацнее яшчэ адзін сэнс гэтага свята – дачакацца незалежнасці Беларусі ад лукашызму. Са святам, дарагія беларусы, дзе б вы ні былі! І няхай здзейсняцца нашыя мары!
Напад Расеі на Украіну чатыры гады таму паказаў крохкасць нашага светаўладкавання. Выявілася, што ўлады дэмакратычных краін занадта нерашучыя, раз'яднаныя і слабыя, каб сваечасова дапамагчы ахвяры агрэсіі — Украіне. Лічым, што для захавання нашай цывілізацыі палітыкам дэмакратычных краін трэба больш кіравацца маральнымі прынцыпамі і стварыць сістэму супрацьстаяння вар'ятам ва ўладзе. Украіна вядзе айчынную вайну, бо абараняе свае суверэнітэт і тэрыторыю. Расія — агрэсар і акупант. Усім сэрцам жадаем перамогі Украіне, а пуціну — паразы!
Ніхто Лукашэнку не цягнуў за язык, калі ён абвясціў 2026 Годам беларускай жанчыны. Мяркуем, што лагічным наступным крокам будзе вызваленне ўсіх жанчын-палітвязняў. Хто-небудзь, патлумачце Коўлу, каб ён выкарыстаў гэты аргумент у наступных перамовах.
Рома Бандарэнка - гэта боль у сэрцы ўжо пяць гадоў. Ягонае жыццё забралі нелюдзі, памагатыя галоўнага нелюдзя - лукашэнкі. Даючы волю лютасці і бязлітаснасці, яны спадзяваліся на сваю беспакаранасць. Мы павінны працягваць супраціў у тым ліку дзеля таго, каб забойцы Ромы панеслі пакаранне.
5 кастрычніка 2020-га прайшоў першы марш пенсіянераў. Потым нашыя маршы адбываліся кожны панядзелак да 21 снежня, пакуль насілавікі не задушылі іх. Што можа больш красамоўна характарызаваць рэжым, супраць якога паўсталі пенсіянеры і які жорстка змагаецца з імі? Мы былі рознага ўзросту і рознага стану здароўя – найстарэйшай з нас было 90 гадоў, многія ішлі з кіёчкам і нават на мыліцах. Але нас аб'ядналі прага справядлівасці, абурэнне хлуснёй і гвалтам улады. Ніколі не забудзем тое пачуццё адзінства. Незабыўная і падтрымка моладзі, якая вітала нас на працягу ўсяго шляху і сустракала напрыканцы маршаў з падзякамі і прапановамі адвезці дадому. Многія з нас пазнаёміліся на тых маршах і сябруюць дагэтуль, а кагосьці з нас ўжо няма ў жывых, і вельмі горка, што яны не пабачаць здзяйсненне сваёй мары – дэмакратычную Беларусь.
Выбары 2020. Гэта быў цудоўны і адначасова жудасны час. Ён да гэтай пары ў памяці і ў сэрцы. Рэжым ператварыў выбары ў беззаконне, хлусню і катаванні, і фармальна можна сказаць, што мы прайгралі, але на самой справе — не, бо ў выніку мы, беларусы, пазналі тое, чаго раней не ведалі пра сябе: сваю прагу да справядлівасці, годнасці, вялізарную ўзаемадапамогу і падтрымку адзін аднаго, а таксама імкненне да перамен, жаданне мець лепшую ўладу. Нават можна сказаць, што дзякуючы падзеям 2020 года мы ўсвядомілі сябе як нацыю. Так, мы былі наіўныя і верылі, што рэжым прызнае сваю паразу, калі ўбачыць, як нас многа, — але мы мералі па сваёй меры.
І сёння, праз пяць гадоў, мы, суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты", адчуваем падзяку і адзінства з усімі, хто разам з намі быў на светлым баку.
Выгляд Сяргея Ціханоўскага і іншых вызваленых палітвязняў вызывае ў памяці знаёмыя нам з дзяцінства выявы ахвяр фашысцкіх канцлагераў. Ці ўсведамляюць лукашысты, ўзяўшы на ідэалагічнае ўзбраенне тэму генацыду беларускага народа, што кола замкнулася, і што яны самі – паслядоўнікі фашыстаў?
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты" – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
Дарагія нашы героі! Кожны дзень мы думаем пра тое, як вярнуць вам волю. Вы не адны. Ваш боль – наш боль. Ваша надзея – наша надзея. Мы верым: Беларусь абавязкова стане вольнай. Дзякуй вам за вашу стойкасць! Свабода слова, сумленне і мірны супраціў – гэта не злачынства. Гэта права кожнага чалавека. Заклікаем міжнародную супольнасць, арганізацыі і ўсіх сумленных людзей працягваць ціск на рэжым і дамагацца справядлівасці. Пакуль у турмах сядзяць невінаватыя – ніхто з нас не вольны. Жыве Беларусь!
Дзень Волі — гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх шчырых беларусаў. Гэта натхняльны прыклад стварэння і напамін пра важнасць існавання беларускай дзяржавы, асабліва ў цяперашні трывожны час.
Мы, як і мільёны беларусаў, застаемся верныя выбарам 2020-га. Ілжывы дыктатар, які трусліва не прызнаў вынік выбараў, не ведае, што насамрэч "надо" беларусам і Беларусі. Нам недастаткова падвышэння заробкаў і пенсій. Нам патрэбная магчымасць вольна і бяспечна аддаць свой голас за годнага, адукаванага і сумленнага кандыдата, які можа вольна і бяспечна вылучыць сваю кандыдатуру.
How can I read @jivaiagazeta without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Пенсионеры 97% Беларусь: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Пенсионеры 97% Беларусь have?
Пенсионеры 97% Беларусь (@jivaiagazeta) has 295 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Пенсионеры 97% Беларусь know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.