TGViewer
🔸ЯЗЭПА🔸 🔸ЯЗЭПА🔸 @jazepa · 80 subscribers
Post #388 79
Гэты Юнікон прайшоў у нейкім дзікім тэмпе: квіток удзельніка я атрымала за відэамантаж да роліка Confrontation для Orril, таму план быў адзін — паспець усё і адразу.

​У нядзелю дапамагала Орылу з яго лекцыяй па адаптацыі песень: звярстала прэзентацыю і арганізавала «здымачную групу» з майго хлопца Matus і сяброўкі Cherrrtila. Народу прыйшло анамальна шмат — гэта вельмі парадавала! Яшчэ з прыемнага: конкурсны ролік Орыла, дзе спявала Cherrrtila, забраў спецпрыз (хаця сама яна тусіла па VIP-білеце і ў кадры нават не з’явілася).
​Паміж усімі гэтымі справамі мы нарэшце пабачыліся з нашай бэтай Cerasum з Віцебску! Пайшлі з ёй шукаць мерч па One Piece, знялі тыкток, а потым яшчэ наздымалі розных прыколаў з Орылам, Inco і Cherrrtila. На Алеі аўтараў абавязкова завіталі абняць і падтрымаць Mishan Valeron і Pack Tee — да Мішана заглянулі па даўняй традыцыі, а Пакці ўвогуле была на алеі ўпершыню! Набылі ў іх налепак, малюнкаў і проста пасвяціліся ад шчасця. Ну і па іншым шопінгу я прайшлася ад душы: забрала два календары, два кольцы, таро са стэнда EPIC the musical, веер з Critical Role BY і кітайскую палачку для валасоў, якія сфатаграфую трохі пазней.
​Але галоўнае — гэта, вядома, людзі. Бачыць сотні знаёмых твараў у боскіх касцюмах у адным месцы — найлепшая зарадка батарэйкі!
​Хто быў? Што цікавага забралі з маркета? 👇
More from @jazepa
  1. Oct 2, 2026Мне споўнілася 26 год, пакідайце падабаек, каб спіна не балела 🫠💜
  2. Sep 24, 2026Адкрыты збор на "Энканта"! Буду ўдзячная за распаўсюд💫✨ https://boosty.to/packtee/posts/8…
  3. Sep 23, 2026МЫ ДАДАЛІ ПЕСНІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў БРАМУ БАЛДУРА 3 Цяпер вы можаце не толькі чытаць па-б…
  4. Sep 23, 2026Віншуем Toya, Cherrrtila і Orril з тым што іх цяпер можна паслухаць прама ў гульне! Мы вел…
  5. Sep 20, 2026Юникон был неделю назад, а часть фоточек выкладываю только сейчас. Универ и дорога туда/об…
  6. Sep 19, 2026У мяне сёння народзіны. 30 годзікаў 🥳 Павіншаваць мяне можна тут: ko-fi.com/mrh_trip Будз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →