TGViewer
Channel Public Channel
Банк Ідэй

Банк Ідэй

@ideasbankbelarus

Банк Ідэй — гэта платформа экспертнай супольнасці Беларусі.

Наш сайт: https://ideasbank.vision/

Звязацца можаш праз @ideasfeedback_bot ці info@ideasbank.vision
Subscribers
478
Photos
488
Videos
24
Links
457
Recent Posts 11 shown
Post #717 104
“Біялагічны працэс змены ўлады непазбежны”: Як уладкаваная вертыкаль і як магчымы транзіт у Беларусі

Журналістка Вольга Лойка абмяркоўвае з заснавальнікам Цэнтра Новых Ідэй і праекта Maldzis Рыгорам Астапенем транзіт эліт і эліты транзіту ўлады.

Чытайце на нашым сайце тэкставую версію выпуску «Беларусь-2030» — сумеснай праграмы Банка Ідэй і Еўрарадыё.

Поўную версію глядзіце на YouTube.
  • ❤‍🔥 6
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #716 316
Запрашаем на дыскусію Банка Ідэй пра будучыню аўтарытарных рэжымаў, выклікі для заходніх дэмакратый і магчымыя сцэнары палітычных зменаў у Беларусі і Еўропе.

Разам з вядомай амерыканскай журналісткай Эн Эплбаўм і юрыстам і былым палітвязнем Максімам Знакам абмяркуем, як змяняецца аўтарытарызм у сучасным свеце, ці здольныя дэмакратыі эфектыўна супрацьстаяць яго ўзмацненню і як заходнім краінам будаваць адносіны з аўтарытарнымі рэжымамі, спалучаючы прагматычныя інтарэсы з дэмакратычнымі каштоўнасцямі.

Асобную ўвагу нададзім Беларусі і Расіі: ці магчымыя палітычныя змены ў гэтых краінах, як на іх можа паўплываць завяршэнне вайны ва Украіне і якую ролю ў гэтых працэсах можа адыграць Захад. Калі ўзаемадзеянне з аўтарытарнымі рэжымамі можа прыносіць вынікі, якія рызыкі яно стварае і як дэмакратыям адстойваць свае доўгатэрміновыя стратэгічныя інтарэсы?

Мадэратар: Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.

Размова будзе адбывацца па-ангельску без перакладу.

🗓 Калі: 15 кастрычніка, 16:45–18:30
📍 Дзе: Варшава

Колькасць месцаў абмежаваная! Мы дашлем пацвярджэнне рэгістрацыі і дакладнае месца за дзень да мерапрыемства

🔜 Падрабязная праграма і рэгістрацыя на нашым сайце
  • 🔥 6
  • 👍 4
  • ❤‍🔥 1
Post #715 174
⚡️На YouTube-канале Банка Ідэй пачынаецца анлайн-воркшоп “Еўраінтэграцыя беларусі: ідэйны залаты актыў ці беларуская эмігранцкая ўтопія?”

👤 Удзельцікі і ўдзельніцы: Рыгор Астапеня, Зміцер Крук, Роза Турарбекава, Зміцер Міцкевіч, Кацярына Глод, Рыгор Ніжнікаў, Каміль Клысінскі, Генадзь Коршунаў, Максім Кудрэвіч, Вольга Лойка, Аляксандр Кныровіч, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч

📍 Глядзець трансляцыю
YouTube Еўраінтэграцыя Беларусі: ідэйны залаты актыў ці беларуская эмігранцкая ўтопія? У 2026 годзе BEROC скончыў вялікі даследчы праект па вывучэнні еўраінтэграцыі Беларусі ў эканамічным вымярэнні. Галоўнай мэтай гэтага цыклу даследаванняў было праэкзаменаваць ідэю беларускай еўраінтэграцыі, кіруючыся крытэрыямі эканамічнага аналізу і эканамічнай…
  • 🔥 8
  • 👍 4
  • ❤ 3
Post #714 138
Рэжым Лукашэнкі спрабуе манеўраваць паміж транзакцыянізмам Трампа, для якога сама здзелка можа быць важнейшай за яе змест, і рэсентыментам Крамля, які прагне статусу Захаду, а саступкі ўспрымае як слабасць і запрашэнне да эскалацыі.

Праз кантакты з Вашынгтонам Мінск разлічвае аслабіць заходні ціск і прадэманстраваць самастойнасць. Аднак межы гэтай самастойнасці вызначае найперш Масква: чым больш Крэмль схіляецца да канфрантацыі з Захадам, тым менш прасторы застаецца для беларускай гульні. Падрабязнасці ў калонцы Глеба Фіцнера “Паміж амерыканскім транзакцыянізмам і расійскім рэсентыментам. Чаго чакаць Беларусі?”

👉 Чытайце на нашым сайце
  • ❤ 4
  • ❤‍🔥 2
  • 👍 2
Post #713 151
Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра “найлепшую ў свеце савецкую адукацыю“?

Журналістка Вольга Лойка абмяркоўвае магчымасці і выклікі для сучаснай адукацыі у сумесным праекце Банка Ідэй і Еўрарадыё “Беларусь-2030“ з сузаснавальніцай адукацыйных праектаў, спікер-коўчам праектаў TEDxUlicaMińska і TEDxMinsk, кансультанткай па пытаннях дзелавых камунікацый Валянцінай Чэкан.

📌 Глядзіце на YouTube
YouTube Разбираем миф про советское образование / ИИ и пропаганда в школе // Лойко и Чекан 📍 Беларусь в 2030 году — какой она может быть? Банк идей совместно с Еврорадио запускает программу, в которой журналистка Ольга Лойко вместе с настоящими профессионалами в разных областях будут искать ответы на этот и другие вопросы. Может ли пропаганда…
  • ❤‍🔥 4
  • 👍 2
  • 🎉 2
Post #712 189
Падзеі 2020 года сталі для беларускага грамадства траўмай яшчэ і таму, што жорсткасць здзяйснялі такія ж беларусы, якія разам са сваімі ахвярамі вучыліся па тых жа кніжках. Невыпадкова ў жніўні 2020 года папулярнымі сталі гісторыі пра замежных баевікоў у масках, бо “нашы так не маглі б”.

Адкуль бяруцца тысячы суддзяў, следчых і турэмных наглядчыкаў і як яны могуць калектыўна рабіць жудасныя рэчы? Адсутнасць сумлення, прыхаваны садызм ці прыстасаванне закладнікаў бязлітаснай механікі сістэмы? Магчыма, усе адказы слушныя. Падрабязнасці ў калонцы Максіма Знака “Інавацыі зла: чаму рэпрэсіўная сыстэма пераймае горшыя практыкі”.

👉 Чытайце на нашым сайце
  • ❤‍🔥 7
  • 👍 4
  • 👏 4
Post #702 179
🔥 “Беларуская культура: будуем сусветны брэнд”: як прайшоў першы Салон Банка Ідэй у Варшаве

1 кастрычніка варшаўскі Stand Up Lokal ледзь умясціў усіх ахвотных: на сустрэчу, прысвечаную будучыні і прасоўванню беларускай культуры ў свеце, сабралася сотня чалавек. Поўны аншлаг паказаў: пытанне захавання і развіцця нашага мастацтва за межамі краіны сёння баліць і цікавіць многіх.

На сустрэчы разбіраліся разам са спікерамі і спікеркамі:
• Вольга Мжэльская — пра новую арт-інфраструктуру;
• Цімур Кудзеліч — пра будучыню белліту;
• Аляксей Палуян — пра выклікі беларускага кіно ў Еўропе;
• Анастасія Рыдлеўская — пра стварэнне музыкі без лэйблаў.

Акрамя яркай дыскусіі пры мадэрацыі культуролага Максіма Жбанкова, госці сустрэчы ўбачылі сапраўдны скарб ад ініцыятывы MALDZIS і Рыгора Астапені — арыгінал "Слоўніка беларускай гаворкі" Івана Насовіча 1870 года.

➡️ Глядзіце фотарэпартаж ад Johnny Cosmic'a і чытайце падрабязнасці на нашым сайце
  • ❤ 6
  • 👍 5
  • 👏 5
  • ❤‍🔥 2
Post #701 543
🔘 DW Akademie шукае даследчыкаў для новай справаздачы пра стан развіцця медыя

Фокус даследавання: уплыў ШІ, геапалітыкі і патрэба ў адвакацыйнай працы ў медыяіндустрыі.

⏩ Што патрабуецца:
• Ад вас патрабуецца 2 тыдні часу, а рэалізаваць праект трэба будзе на працягу трох месяцаў.

🔥 Дэдлайн: сёння!
➡️ Падрабязнасці

🔘 Art Explora x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя на 3 або 6 месяцаў

Набіраюць каля 20 чалавек без узроставых абмежаванняў і з любой краіны, але з пяццю гадамі практыкі і міжнародным досведам. Можна падавацца аднаму ці адной або калектывам. Чакаюць праектаў на скрыжаванні мастацтва і навукі, пра сацыяльныя, экалагічныя і тэхналагічныя пытанні — і тлумачэння, чаму развіваць іх трэба менавіта ў Францыі.

⏩ Што прапануюць:
• Студыю каля 50 м² для жыцця і працы, 1000 EUR на месяц, вытворчы грант 3000 EUR і дарогу.
• Калектыву — 2000 EUR на месяц на ўсіх.
• Куратарская падтрымка і ментарскія сустрэчы.
• Абавязкова — удзел у фестывалі адкрытых майстэрняў.

🔥 Дэдлайн: 30 кастрычніка, 23:59 (па Парыжы)
➡️ Падрабязнасці

🔘 Brooks International Fellowship — 6 месяцаў у Tate Britain і Delfina Foundation для міжнародных даследчыкаў і даследчыц

Дзве стыпендыі 2027 года:
• "Leonora Carrington: Art and the Theatre of Life" — пра тэатр і перфарматыўнасць у практыцы мастакоў і мастачак
• "Artist Supported Studios" — пра тое, як галерэі падтрымліваюць мастакоў і мастачак праз доўгатэрміновую працу з supported studios.

Можна падавацца даследчыкам і даследчыцам, куратарам і куратаркам, мастакам і мастачкам, аўтарам і аўтаркам ды іншым прафесіяналам і прафесіяналкам у візуальным мастацтве, якія базуюцца па-за Вялікабрытаніяй і маюць даследчы досвед.

Важна: трэба быць у Вялікабрытаніі ўвесь перыяд (5 красавіка – 17 верасня 2027), поўная занятасць 36 гадзін на тыдзень (4 дні ў Tate, 1 дзень — праграма Delfina Foundation).

⏩Што прапануюць:
• Авіябілет у абодва бакі, трансфер з аэрапорта, кампенсацыя і падтрымка з візай.
• Стыпендыя 40 GBP у дзень, праязны ў Лондане, асобны пакой у Delfina Foundation і даследчы рэсурсны бюджэт.
• Доступ да калекцый і сетак Tate і паездкі ў іншыя інстытуцыі Вялікабрытаніі і Еўропы.

🔥 Дэдлайн: 21 кастрычніка
➡️ Падрабязнасці

🔘 Вакансія! Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналістаў на стажыроўку з магчымасцю працаўладкавання

Што будзеце рабіць:
• Удзельнічаць у падрыхтоўцы расследаванняў і рабіць OSINT-даследаванні.
• Шукаць і аналізаваць даныя ў спецыялізаваных базах, разбірацца ў фінансавых і мытных дакументах.
• Шукаць герояў і экспертаў.

Чаго чакаюць:
• Досведу ў стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў, умелага працавання з вялікім аб’ёмам даных і разумення фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці.
• Граматнасці ў беларускай і рускай; англійскай не ніжэй за B1; крытычнага мыслення.

⏩Што прапануюць:
• Навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў, падтрымку рэдактараў.
• Удзел у рэзанансных расследаваннях, навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц.
• Стабільную зарплату.

➡️ Каб падацца: дашліце рэзюме, прыклады прац і матывацыйны ліст на yana@investigatebel.org
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 👏 1
Post #700 205
У 2026 годзе BEROC скончыў вялікі даследчы праект па вывучэнні еўраінтэграцыі Беларусі у эканамічным вымярэнні. Галоўнай мэтай гэтага цыклу даследаванняў было праэкзаменаваць ідэю беларускай еўраінтэграцыі, кіруючыся крытэрыямі эканамічнага аналізу і эканамічнай палітыкі, заснаванай на фактах, даных і доказах. Гэтая серыя даследаванняў дае адказы на пытанні: якія магчымасці і рызыкі будуць атаясамляцца з еўраінтэграцыяй; якія захады эканамічнай палітыкі магчымыя, каб нівеліраваць выяўленыя рызыкі.

Цыкл даследаванняў BEROC фактычна пастулюе, што еўраінтэграцыя — цалкам рэалістычная і шматабяцальная опцыя для Беларусі, па меншай меры, у эканамічнай прасторы.

На вокршопе “Еўраінтэграцыя Беларусі: ідэйны залаты актыў ці беларуская эмігранцкая утопія?” мы хочам прааналізаваць ідэю еўраінтэграцыі праз прызму сённяшніх рэалій.

📅 7 кастрычніка | 🕒 15:00 (CET)
📍 Глядзець трансляцыю

👤 Удзельцікі і ўдзельніцы: Рыгор Астапеня, Зміцер Крук, Роза Турарбекава, Зміцер Міцкевіч, Кацярына Глод, Рыгор Ніжнікаў, Каміль Клысінскі, Генадзь Коршунаў, Максім Кудрэвіч, Вольга Лойка, Аляксандр Кныровіч, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч

👉 Падрабязнасці на нашым сайце
  • 👍 5
  • ❤‍🔥 2
  • 🎉 2
Post #699 176
Чаму незалежныя СМІ раз’юшваюць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага?

Журналістка Вольга Лойка абмяркоўвае з медыяэкспертам, кандыдатам навук, былым дацэнтам факультэта журналістыкі БДУ Дзмітрыем Нікановічам асноўныя выклікі і магчымасці, якія будуць стаяць перад беларускімі медыя ў бліжэйшыя гады, магчымасці і рызыкі для СМІ ў краіне і ў экзайле.

Чытайце на нашым сайце тэкставую версію выпуску «Беларусь-2030» — сумеснай праграмы Банка Ідэй і Еўрарадыё.

Поўную версію глядзіце на YouTube.
  • ❤ 5
  • 👍 3
  • 👏 2
Post #698 200
На працягу больш чым трох дзесяцігоддзяў Швецыя была адным з найбольш паслядоўных прыхільнікаў дэмакратыі, правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій шведская падтрымка пашырылася і стала ўключаць палітычную падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, незалежных медыя, даследаванняў і палітычнага дыялогу.

Пасля парламенцкіх выбараў у Швецыі 13 верасня 2026 года галоўнае пытанне палягае не ў тым, ці працягне Швецыя падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, а ў тым, як гэтая падтрымка будзе арганізаваная. Змена ўрада наўрад ці зменіць агульную пазіцыю Швецыі, але яна можа паўплываць на ключавыя інстытуцыі, асабліва Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (Sida), а таксама на шырэйшую архітэктуру падтрымкі, створаную за апошнія тры дзесяцігоддзі. Падрабязнасці ў калонцы Вікторыі Леўкавец.

👉 Чытайце на нашым сайце
  • 👏 3
  • 👍 2
  • ❤ 1
Older posts →

About this channel

How can I read @ideasbankbelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Банк Ідэй: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Банк Ідэй have?
Банк Ідэй (@ideasbankbelarus) has 478 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Банк Ідэй know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →