TGViewer
Беларусь: падзеі Беларусь: падзеі @ideas97pro · 155 subscribers
Post #16314 201

Forwarded from Светлана Тихановская

Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня!

Толькі нядаўна прайшоў вялікі марафон салідарнасці, які зноў даў усім нам веру ў тое, што мы здольныя аб’яднацца. Дапамог зноў убачыць як нас шмат. І натхніў на новыя здзяйсненні. Мы пачалі яшчэ больш ганарыцца адно адным і верыць у тое, што разам мы здольныя рабіць шмат.

Давайце працягнем гэтую хвалю салідарнасці!

📍Беларусы замежжа – паглядзіце нашую мапу з акцыямі салідарнасці і далучайцеся да іх у сваіх гарадах. Бярыце з сабой плакаты, наш сапраўдны сцяг і фота палітзняволеных. Прыходзьце разам з сябрамі, калегамі ці сям’ёй – давайце зробім так, каб нас было бачна.

📍Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. І, канечне, падтрымлівайце ўсё беларускае: кнігі, музыку, падкасты, беларускія пераклады фільмаў, ютуб-ролікі.

Не толькі 9 жніўня, але і ў іншыя дні, пішыце лісты нашым героям. Ім заўсёды патрэбная нашая падтрымка. Зрабіць гэта можна праз ініцыятывы Вясна, Politzek.me, Dissidentby, Майстэрня паштовак. Для вашай бяспекі не пазначайце зваротны адрас і ўключыце VPN.

Больш інфармацыі пра Дзень Салідарнасці шукайце на сайце: https://standwithbelarus.org/
  • 👍 3
More from @ideas97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  4. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  5. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
  6. Jul 28, 2023Сегодня годовщина принятия Декларации о государственном суверенитете БССР. За это время го…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →