TGViewer
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) @icbs2021 · 281 subscribers
Post #240 254
У дадатак ў 2026 годзе плануецца   вызначыць   найлепшыя нямецкамоўныя манаграфіі на беларускую тэматыку апублікаваная за апошняе дзесяцігоддзе – у 2017-2025 гадах. 
 
Ганаровыя прэміі за іншамоўныя манаграфіі надаюцца замежным даследчыкам, якія не звязаныя ні паходжаннем, ні акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю.
 
У Германіі існуе сталая акадэмічная зацікаўленасць беларускай праблематыкай, што выяўляецца ў правядзенні рэгулярных даследаванняў, тэматычных семінараў і канферэнцый, стыпендыяльных праграмаў, перакладаў.
 
Сёлета будзе нададзена другая ў гісторыі Кангрэса прэмія для нямецкіх даследчыкаў. У 2017 годзе лепшай нямецкамоўнай манаграфіяй было прызнана крытычнае выданне “Беларускай граматыкі” Антона Луцкевіча, якое ажыццявіў прафесар Венскага ўніверсітэта Герман Бідэр.
 
Просьба дасылаць намінацыі на адрас: premija@palityka.org да 30 чэрвеня  2026 года.
  • ❤ 4
More from @icbs2021
  1. May 28, 2026Пачынаецца праца экспертных камісій па вызначэнні лепшых публікацый 2025 года. Задача эксп…
  2. Apr 22, 2026Вызначаны даты наступнага Кангрэса. XIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 23-25 вер…
  3. Sep 26, 2025Увага!!!! Секцыя 2.1. Унутраная палітыка і палітычныя інстытуты. Прэзентацыя Андрэя Вардам…
  4. Sep 26, 2025Хто замаўляў сертыфікаты, можна забраць на інфапойнце
  5. Sep 26, 2025Другая частка пленарнага паседжання
  6. Sep 25, 2025Можа раптам хто забыўся навушнікі на трэцім паверсе, то забярыце
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →