#invisiblerefugees #люди_в_движении
⚡️Нягледзячы на сённяшнія навіны пра нашу дарагую Насту, мы не можам прамаўчаць пра Дзень Бежан_ак. Наста доўгія гады падтрымлівала бежан_ак і мігрант_ак і працягвала гэта рабіць нават у СІЗА.
Мы таксама будзем працягваць нашу працу, будзем асвятляць праблемы бежан_ак і будзем дапамагаць людзям. Зараз гэта меншае з таго, што мы можам зрабіць, каб падтрымаць Насту🫂
❗️Па дадзеных УВКБ ААН на дадзены момант ва ўсім свеце налічваецца 108,4 мільёны людзей, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы і краіны (forcibly displaced people). З іх больш за 300 тысяч - людзі з беларускімі пашпартамі. Аб гэтым можна прачытаць у новых дакладах ад Агенцыі і Спецыяльнага Дакладчыка па перамешчаных асобах ад ПАРЭ.
👉🏼А што ў Беларусі?
У 2022 годзе 2571 замежні_ц звярнуліся па міжнародную абарону. Гэта ў 5,3 разоў больш за мінулы год - 486.
З хадайніцтвамі па абарону звярнуліся людзі з 42 дзяржаваў. Геаграфія краін, адкуль у краіну прыбывалі вымушаныя мігрант_кі, у параўнанні з папярэднім годам, узрасла амаль у 2 разы.
Гэтыя людзі шукаюць бяспекі і магчымасці жыць годна, але з-за наўмыснай палітыкі дэ-факта ўладаў Беларусі яны могуць застацца амаль без дапамогі. Даведацца больш аб гэтым можна ў нашай справаздачы на сайце.
💜Мы заклікаем кожн_ую да салідарнасці - падтрымкі і павагі ўсіх людзей у бядзе. Як тых, хто блізка да вас і належыць да той жа групы, гэтак і людзей удалечыні і з іншых групаў.
Разам мы можам зрабіць гэты свет больш бясьпечным і даступным месцам для кожн_ай.
Post #886
167