#news #LetNastaGo #ВярніцеНасту
⚡️Стала вядома дата судовага паседжання!
Справу праваабаронцы Насты Лойка пачнуць разглядаць 13 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько.
Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага стаў нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца праваабарончая адзнака дзейнасці супрацоўні_ц міліцыі.
💌 Зараз мы можам падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
СІЗА-1,
220030, Мінск,
вул. Валадарскага, 2,
Анастасія Юр'еўна Лойка
⚠️ Пакуль няма інфармацыі пра тое, што суд будзе закрыты, вы можаце прыйсці і падтрымаць Насту. Настцы будзе важна ўбачыць падтрымку і знаёмыя твары, але перад прыняццем рашэння, калі ласка, узважце свае рызыкі
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі💜
Post #866
263