#розныяроўныя #плачи_о_дискриминации #иди_и_иди
Тыдзень за роўнасьць і інклюзію для Беларусі: людзі з досьведам зьняволеньня
🔥І мы зноў гэта робім! З 21 сакавіка па 2 красавіка 2023 года каманда Human Constanta ініцыюе чарговы Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў за роўнасьць і інклюзію!
📌Аб чым: гэтым тыднем мы хочам, і запрашаем вас, пагаварыць аб людзях з досьведам зьняволеньня. Гэта няпростая тэма, якая стала адчувальнай рэчаінасьцю для шматлікіх беларус_ак. І мы хочам зьвярнуць увагу ня толькі пра тых людзей, што аказаліся ў няволі па палітычных матывах.
🤝Хто: Тыдзень у Беларусі ініцыюе праваабарончая каманда Human Constanta. У гэтым годзе да нас далучыліся: @politzek.me @theothersby @newregionsmog @legal_initiative_belarus @keepminskweird @torturesbelarus2020 @zvyano @politvyazynka
🪩Што будзе: у рамках Тыдня плянуюцца некалькі мерапрыемстваў, інфармацыю аб каторых вы зможаце знайсьці ў тэматычным інстаграме @roznyjarounyja
Далучайся, мы пачынаем!💜
Post #857
298