TGViewer
Гуманизм, вашу мать! Гуманизм, вашу мать! @humanconstanta · 242 subscribers
Post #847 634
⚡️⚡️⚡️Па якіх артыкулах дзяржава абвінавачвае праваабаронцу Насту Лойка?

Стала вядома аб другім артыкуле, па якім прад’яўленыя абвінавачванні праваабаронцы Настцы Лойцы.

Як мы паведамлялі раней, першы артыкул, паводле якога абвінавачваюць Насту — арт. 342.1 КК РБ – «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады альбо якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

❗️Другім артыкулам стаў арт. 130.3 КК РБ — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні». Падставай для апошняга абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якую сьледчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальваньне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

Мы лічым, што спроба абвінаваціць Насту па дадзеным артыкуле — гэта чарговы доказ таго, што Наста знаходзіцца за кратамі выключна за сваю праваабарончую дзейнасць.

🔗Поўную храналогію пераследу праваабаронцы чытайце ў нас на сайце

🔥Спасылка цяпер адчыняецца ў Беларусі без VPN.
Human Constanta Па якіх артыкулах дзяржава абвінавачвае праваабаронцу Насту Лойка? - Human Constanta Як мы паведамлялі раней, першы артыкул, паводле якога абвінавачваюць Насту — арт. 342.1 КК РБ. Другім артыкулам стаў арт. 130.3 КК РБ — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні».
  • 🤬 15
  • 🤯 4
  • 😢 4
  • ❤ 2
  • 🤡 2
More from @humanconstanta
  1. Sep 8, 2026▫️Цифровая устойчивость для публичных активист:ок: кибербуллинг и цифровые угрозы Публично…
  2. Sep 7, 2026ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖 Серыя анлайн-сустрэч для валанцёра:к і былых палітзняволеных ШІ ўвайш…
  3. Sep 6, 2026Наста Лойка і «РАДА« запрашаюць на вэбінар пра правы чалавека «на пальцах»: https://www.in…
  4. Aug 11, 2026В списке "экстремистских материалов" уже больше 10 000 позиций Об этом говорится в новом о…
  5. Aug 10, 2026Правы чалавека і турэмнае сяброўства Сустрэча ў Вільні з Настай Лойка і Марфай Рабковай Па…
  6. Aug 7, 2026Всем привет! Наша Настачка собирает единомышленников и единомышленниц! Она придумала (Не)т…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →