Заўсёды было добрай традыцыяй выходзіць у эфір пасля навагодняй цішыні, каб павіншаваць праваабаронцу Насту Лойка з днём народзінаў!🥳
На жаль сёлета Наста адзначае свой дзень народзінаў за кратамі. Але мы лічым гэта падставай пажадаць Настачцы яшчэ больш здароўя, сіл, шмат смачных веганскіх цукерак і каб лісты заўсёды-заўсёды даходзілі!
Вы таксама можаце павіншаваць Насту трыма спосабамі:
💌Напісаць ёй ліст з паштоўкай па адрасе: СІЗА-1
Валадарскага, 2
Г. Мінск, 220030
Лойка Анастасія Юр'еўна
💳Або зрабіць грашовы перавод. Гэтыя грошы будуць пералічаны на яе рахунак у СІЗА.
🤍🫱🏽🫲🏼🕊Замовіць цішотку Love&Solidarity праз аккаўнт znivien2020
Частка з коштаў будзе ісці ў фонд, які будзе накіраваны на дапамогу для Насты альбо на падтрымку праектаў, якія абярэ Наста пасля выхаду на свабоду.
Вашыя віншаванні і падтрымка сёння як ніколі важныя!
З днём народзінаў, дарагая Настачка! І выходзь хутчэй, мы ўсе вельмі чакаем цябе.💜
#НастаВыходзь
Post #834
1.06K