#недискриминация #иди_и_смотри #люди_в_движении
🪩 Тыдзень за роўнасьць і інклюзію
З 9 па 21 лістапада Human Constanta ізноў ініцыюе Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў за роўнасьць і інклюзію і запрашае далучацца, каб нашыя галасы гучалі мацней.
📌 Гэтым разам асобны фокус Тыдня на тэме людзей у міграцыі і супольнасьцях (people in migration and communities).
Тэма міграцыі не была гучнай у публічнай прасторы Беларусі да лета 2020 года. З таго часу дзясяткі, сотні тысяч і нават мільёны людзей у нашым рэгіёне спазналі вымушаную міграцыю праз масавы тэрор, вайну і эксплюатацыю. Шматлікія прайшлі нават двайное і трайное перамяшчэньне. І мы перакананыя, што ўсё гэта патрабуе ўвагі, абмеркаваньня і салідарнасьці.
💜 Запрашаем далучыцца да тэматычных мерапрыемстваў з 9 па 21 лістапада, падчас якіх вы зможаце даведацца на новае і падзяліцца сваімі ведамі і досьведам, а таксама сустрэць іншых неабыякавых людзей. Плянуюцца анлайн і афлайн актыўнасьці ў розных краінах і гарадах - сачыце за навінамі ў акаўнце Тыдня @roznyjarounyja.
Цісьні ❤️, калі чакаеш гэтак жа, як і мы
Цісьні 🔥, калі ўжо падпісал_ася на акаўнт
Альбо ❤️🔥, калі хочаш, каб мы пісалі больш на беларускай
Post #802
375