#подборка_о_важном #в_одной_лодке
Псс... Як наконт пятнічнай складанкі?😉
Вось што мы прынеслі:
1️⃣ Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» неўзабаве запускае набор на школу візуальнага мастацтва RADAvisual 2.0!
Мэта школы — падвысіць візуальныя кампетэнцыі ў актывіст_ак, прадстаўн_іц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Зараз «РАДА» спрабуе зразумець, якія тэмы і напрамкі вам найбольш цікавыя, каб скласці якасную і карысную праграму, таму просіць запоўніць апытанку па спасылцы да 28 кастрычніка ўключна.
2️⃣ Беларуская Праваабарончая школа адкрывае набор заявак на Ўводны курс па правах чалавека «Тэрыторыя Правоў».
Пад час 3-дзённага курса ты даведаешся, што такое Правы чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, а таксама пра Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і Правоў чалавека.
Праграма будзе карыснай для тых, хто не мае тэарэтычнай базы ў гэтай тэме і хоча навучыцца разумець канцэпцыю правоў чалавека праз інтэрактыўнае навучанне.
Калі: 11 — 13 лістапада.
Дзе: у Літве.
❗️Дэдлайн падачы заявак: да 30 кастрычніка ўключна. Падрабязнасці — тут.
3️⃣ Lawtrend запрашае на базавы курс для актывіст_ак «Бязмежная грамадзянская супольнасць».
Калі: 2-30 лістапада.
Дзе: анлайн.
На курсе патлумачаць:
▫️што такое грамадзянская супольнасць (ГС);
▫️асноўныя сферы дзейнасці ГС;
▫️як прыцягваць рэсурсы і рэалізоўваць свае ініцыятывы;
▫️ і іншае.
❗️Падаць заяўку ды даведацца на дэталі — тут. Дэдлайн — 25 кастрычніка.
Цісні падабайку❤️
Post #793
315