Працуеце з Беларуссю ці дыяспарай у ЕС?
Сутыкаліся з цяжкасцямі ў працы з персанальнымі данымі? Плануеце выкарыстоўваць штучны інтэлект у працы, але не ўпэўненыя, наколькі гэта адпавядае закону? Не ведаеце, з чаго пачаць або як гэта арганізаваць бяспечна?
🔥@humanconstanta запускае праграму бясплатнай падтрымкі для беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў па стандартах GDPR і бяспецы персанальных даных, і патрабаваннях еўрапейскага заканадаўства пры выкарыстанні штучнага інтэлекту (AI Act).
Мы прапануем:
✅ Практычны онлайн трэнінг па GDPR
✅ Бясплатныя юрыдычныя, тэхнічныя і арганізацыйныя кансультацыі па пытаннях апрацоўкі і абароны персанальных даных
✅ Працяглую комплексную падтрымку, якая ўключае аўдыт адпаведнасці GDPR, навучанне каманды, распрацоўку неабходнай дакументацыі, кансультацыі па бяспецы і экспертнае суправаджэнне спецыяліста па абароне даных (DPO).
🔗 Запоўніце анкету да 18 чэрвеня.
Пра вынікі мы паведамім да 20 чэрвеня.
Праграма абмежаваная — спяшайцеся!💜
👉🏻Чытаць на сайце
Post #1077
243