⚡️⚡️⚡️Human Summer Camp ад Human Constanta вяртаецца!
Мы запрашаем Цябе прыняць удзел у Летніку-2025! Human Camp – гэта інтэнсіўная пяцідзённая прыгода, дзе Ты зможаш даведацца аб правах чалавека ў займальнай форме, у інклюзіўнай і бяспечнай атмасферы. Дзякуючы нефармальнай адукацыі Ты засвоіш новыя навыкі і атрымаеш натхненне для стварэння ўласных ініцыятыў.
Цябе чакаюць:
🔹інтэрактыўныя варкшопы
🔸трэнінгі ад эксперт_ак
🔹магчымасці абмену досведам з аднадумцамі.
Далучайся да нас, калі хочаш разабрацца ў каштоўнасным фундаменце, практыцы і сучасных выкліках для правоў чалавека.👇🏼
Улетку акцэнт праграмы будзе на:
🔹 правах чалавека ў лічбавую эпоху
🔸цэласнай (holistic) бяспецы актывіст_ак
🔹 анты-экстрэмізме
🔸таксама вы зможаце разабрацца ў тым, што такое грамадскі інтарэс і як пачаць свае актывісцкія дзеянні.
📅 Даты: 20 ліпеня - 25 ліпеня 2025 года
📍 Месца: Утульная база адпачынку на прыродзе ў Польшчы
💡 Фармат: Нефармальная адукацыя, інтэрактыўныя сэсіі, варкшопы
👥 Для каго: калі табе ёсць 18 гадоў, і ты робіш першыя крокі ў правах чалавека і грамадскай дзейнасці
💸 Удзел бясплатны, арганізатар_кі пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне і, па запыце, на праезд.
❗️Важна! На лістапад 2025 у нас запланаваны другі кэмп ад Human Constanta, на які будзе асобны набор. Удзел у любым з іх не патрабуе удзелу ў іншым. Прыярытэт будзе аддавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў падобных івэнтах. Звяртай увагу на тэмы, каб прыярытызаваць Camp, які цікавіць Цябе больш.
👉🏻Дэталі глядзі тут
👉🏻Рэгістрацыя тут да 26 траўня 23:59 па CET.
Атрымай шанец стаць часткай гэтай адукацыйнай і натхняльнай падзеі!💜
Post #1075
370