Тыдзень за Роўнасьць і Інклюзію павяртаецца!❤️🔥
З 8 па 18 лістапада 2024 года мы разам з партнэрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі правядзем шэраг мерапрыемстваў: фем-стэндапы, вечарына, кінапрагляды з абмеркаваньнямі і шмат іншага! Усё каб яшчэ раз задумацца разам пра індывідуальнасьць, пра Чалавечую Годнасьць і пра сябе.
Так-так, асноўнай тэмай гэтага Тыдня мы абралі Чалавечую Годнасьць.
Гэта фундамэнтальная канцэпцыя, якая адлюстроўвае неад'емныя правы і базавую каштоўнасьць кожн_ай чалавека проста ад нараджэньня. Яна ляжыць у аснове правоў чалавека і падкрэсьлівае, што кожная асоба заслугоўвае павагі і роўнасьці незалежна ад сваёй нацыянальнасьці, веравызнаньня ці сацыяльнага статусу і іншых фактараў. У сьвеце, дзе адбываюцца войны, перасьледы па палітычных поглядах і злачынствы на глебе нянавісьці, важнасьць павагі чалавечай годнасьці асабліва вялікая. Гэта напамін аб тым, што за кожным дзеяньнем стаяць жывыя людзі зь іх правамі і пачуцьцямі.
💜Падтрымліваючы ідэалы павагі чалавечай годнасьці, мы спрыяем стварэньню больш справядлівага грамадзтва, дзе кожная асоба можа пачувацца ў бясьпецы і быць пачутай.
Гэта дапамагае зьнізіць узровень агрэсіі і гвалту, ствараючы аснову для вырашэньня канфліктаў і аднаўленьня пасля трагедыяў.
Далучайцеся да Тыдня і сачыце за нашай старонкай. Мы падрыхтавалі клёвае падарожжа!🥰
#розныяроўныя
Post #1029
146