#иди_и_иди #news
🔥Адкрыта падача заявак на тыднёвы Сэмінар у Германіі пра наратывы і журналісцкія падыходы да квір людзей у гісторыі
Шукаем журналіст_ак і квір-актывіст_ак з журналісцкім вопытам з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны (незалежна ад цяперашняга месца жыхарства).
Сумесна мы будзем даследаваць наратывы квір-мінулага з акцэнтам на пераслед квір людзей падчас нацысцкага рэжыму, а таксама шукаць адказы на сучасныя выклікі, з якімі сутыкаюцца квір-супольнасці ў краінах праекта.
Гэтая адукацыйная праграма ўключае:
🔹тэматычную экскурсію па мемарыяльнаму комплексу Buchenwald (Германія) з вывучэннем гістарычных крыніц,
🔹экскурсіі па берлінскіх архівах і бібліятэках, прысвечаным квір-людзях: Spinnboden, Schwules Museum,
🔹лекцыі і дыскусіі з даследчы_цамі, журналіст_камі і актывіст_камі,
🔹экскурсіі па горадзе,
🔹культурныя мерапрыемствы,
🔹нэтворкінг.
Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна ангельская🌿
Дэдлайн падачы заявак: 25.8.2024, 23:59 (CET time)
🌟 Вось пра гэта ў картках: https://www.instagram.com/p/C-kRks4ovnt/
👾 А таксама падрабязьней на сайце: https://n-ost.org/event/history-unit-germany-workshop
📲 спасылачка на анкету: https://forms.gle/AheZyktMAYAf3gUz5
Post #1015
165