TGViewer
Горсовет Гомель Горсовет Гомель @gorsovetgomel · 1.52K subscribers
Post #57132 162
🇧🇾БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ

🇧🇾❤️КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ❤️🇧🇾

ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ

✨Яе творчасць - яскравая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры. Эдзі Агняцвет пісала на беларускай мове, і хаця яе паэтычны дэбют адбыўся ў 1929 годзе, а першы лірычны зборнік «Маё пакаленне» ўбачыў свет у 1935 годзе, народную любоў яна заслужыла дзякуючы сваім творам для дзяцей.

📚Вершы, якія ўвайшлі ў зборнікі «Ад зярнятка да вясёлкі», «Васількі», «Краіна маленства» і «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», а таксама іншыя, пакарылі не адно пакаленне юных чытачоў. Яе паэтычны стыль адрозніваўся добрым гумарам і глыбокім разуменнем дзіцячай псіхалогіі.

✍️Акрамя ўласнай творчасці, яна унесла ўклад у літаратуру як таленавіты перакладчык. У 1969 годзе пераклала на беларускую мову казку Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц». Дзякуючы ёй на беларускай мове загучалі творы Аляксандра Пушкіна, Мікалая Някрасава, Уладзіміра Маякоўскага, Ганны Ахматавай і Агніі Барто, а таксама творы французскіх паэтаў.

✨Чытайце роднае, сваё, па-беларуску!
  • ❤ 7
  • 👍 2
More from @gorsovetgomel
  1. Oct 9, 2026🇧🇾 ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ ✅ МНЕНИЕ УЧАСТНИЦ ПРОЕКТА ГОРСОВЕТА «ЖЕНСКИЕ ГРАНИ В СОЗВЕЗДИ…
  2. Oct 9, 2026🇧🇾ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ ✅МНЕНИЕ УЧАСТНИЦ ПРОЕКТА ГОРСОВЕТА « ЖЕНСКИЕ ГРАНИВ СОЗВЕЗДИИ…
  3. Oct 9, 2026🇧🇾В ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ ✅ПРОЕКТ ГОРСОВЕТА « ЖЕНСКИЕ ГРАНИ В СОЗВЕЗДИИ ПЕРСПЕКТИВЫ» ➡…
  4. Oct 9, 2026photo post
  5. Oct 9, 2026photo post
  6. Oct 9, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →