Хор з Даніі заспяваў па-беларуску і скарыў сацсеткі 🔥
У Instagram завірусілася відэа з выкананнем песні «Што й па мору» дацкім жаночым хорам Konur. Ролік, на якім дзяўчаты спяваюць яе акапэла ў храме французскага горада Спеланката, ужо набраў 1,8 мільёна праглядаў і тысячы захопленых каментароў.
Калектыў спецыялізуецца на шматгалосым выкананні народнай музыкі розных рэгіёнаў свету, але настолькі папулярнай у сацсетках стала толькі беларуская песня. У вакальным ансамблі з Капенгагена ўдзельнічаюць 25 жанчын. Яны выступаюць без нот, надаючы асаблівую ўвагу гучанню галасоў і шматгалоссю.
«Што й па мору» – беларуская народная карагодная песня. У яе тэксце расказваецца пра чараду белых лебедзяў, якія плаваюць па сінім моры, і арла, які разганяе птушак.
#Мир
Post #164838
3.77K
- ❤🔥 39
- ❤ 15
- 👍 2
- 🔥 1
- 🌚 1