TGViewer
Сильные Новости - gomel.today Сильные Новости - gomel.today @gomeltoday · 21.8K subscribers
Post #164782 2.63K
Як было, і як стала – шыкоўная розніца❤️ Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца
 
Ёсць поспехі, якія яшчэ пару гадоў таму казаліся неверагоднымі – але ёсць і новыя выпрабаванні. Усё атрымаецца!
 
Вось што ўжо атрымалася зрабіць. На днях на атыку ўсталявалі страчаную балюстраду – дах цалкам адрэстаўраваны. Па абодвух баках будынка адбудоўваюць ганкі замест аварыйных. Аконныя праёмы сутарэнняў таксама перакладваюцца і тынкуюцца.

Зразумела, што без складанасцей не абыходзіцца на кожным этапе. На 2026 год, напрыклад, планавалі цалкам атынкаваць сцены і правесці камунікацыі. Але сутыкнуліся з цвіллю, солямі і грыбкамі ў цэгле, аварыйным станам ганкаў. Што да камунікацый – па праекце на шляху апынуўся старажытны дуб, які нельга чапаць, таму праект трэба распрацоўваць нанова. Але каманда не складае рук і працуе, здзіўляючы і гасцей, і нараўлянцаў.

Як змяніўся Палац за час аднаўлення, паказаў уладальнік аб'екта і кіраўнік праекта Пётр Кузняцоў – у межах навукова-практычнай канферэнцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечанай гісторыі і культурнай спадчыне Нараўляншчыны. Яе правялі 8-9 кастрычніка.

Адметна, што такое буйное мерапрыемства праходзіла прама ў Нароўлі: суарганізатарам стаў райвыканкам. З вітальным словам выступіў кіраўнік райвыканкама Дзяніс Ядчанка, з дакладамі на пленэры – дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, вядучы навуковы супрацоўнік Алег Дзярновіч, Архімандрыт Афанасій і іншыя.
 
Палацу Горватаў было прысвечана дзве сессіі: выязное паседжанне па тэме «Рэстаўрацыя Нараўлянскага Палацу: актуальныя стадыі і перспектыўныя працы» правеў Пётр Кузняцоў, а на наступны дзень дырэктар ТАА «Прокпраект» Сяргей Касабуцкі выступіў па тэме «Рэстаўрацыя Нараўлянскага палацу: асноўныя праектныя рашэнні».

Дарэчы, Алег Дзярновіч кіруе праектам раскопак замка ў Антонаве, адной са свежых археалагічных сенсацый апошняга часу. Рэшткі легендарнага замка нарэшце знайшлі ў Нараўлянскім раёне ў верасні – пра гэта пісалі «Моцныя навіны». Удзельнікі канферэнцыі наведалі і месца раскопу, а таксама іншыя славутасці Нароўлі.
 
Сапраўды нараўлянская спадчына вяртаецца ў жыццё – праца ідзе поўным ходам, а каманда ўдзячная кожнаму за падтрымку🙏 Сачыць за навінамі можна ў афіцыяльным акаўнце Палаца Горватаў у Instagram.

#Гомельщина
  • 🔥 17
  • ❤ 4
  • 👏 1
  • 🤮 1
More from @gomeltoday
  1. Oct 14, 2026Главные новости среды👇 🔷 «Раньше я соревновался в покере, а сейчас с бабульками в лесу»:…
  2. Oct 14, 2026В Солигорске замечен агент 007, она же белка «Сильные Новости» нашли в TikTok видео, котор…
  3. Oct 14, 2026«Если бы у нас не было цветочных горшков, у нас были бы похороны». В Греции пьяный водител…
  4. Oct 14, 2026Сильные Новости - gomel.today pinned a photo
  5. Oct 14, 2026Что сегодня по новостям👇🏻 📍В одном из цехов «Гомсельмаша» мужчина так поздоровался за р…
  6. Oct 14, 2026Сильные Новости - gomel.today pinned a photo
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →