Сенсацыя пад Жлобінам: археолагі знайшлі стаянку старажытных людзей узростам да 11 тысяч гадоў
На паўночна-ўсходняй ускраіне горада адкрылі новы археалагічны помнік – стаянку «Жлобін-5», якая афіцыйна стала найстаражытным месцам пасялення чалавека ў горадзе.
Як распавёў кіраўнік экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Алег Вараненка, да гэтага часу самай старой лічылася стаянка «Жлобін 4» узростам 8-10 тысяч гадоў. Новыя раскопкі змясцілі гэтую планку да 11 тысяч гадоў таму (канец палеаліту).
Як высветлілі навукоўцы, у тыя часы землі Жлобіншчыны засялялі качавыя плямёны паляўнічых на паўночнага аленя. Пераследуючы статкі, яны ставілі тут часовае жыллё накшталт чумаў з агменем пасярэдзіне і рабілі прылады з крэменю, які здабывалі на берагах Дняпра. За сезон такія паляўнічыя маглі праходзіць да 800 кіламетраў.
Археогалі знайшлі цэлую калекцыю артэфактаў, якія гэта пацвярджаюць. У іх ліку – рэшткі тагачасных прылад паляўнічых.
Даследаванні ў раёне працягнуцца да лістапада, таму чакаем новых адкрыццяў!
Нагадаем, «Моцныя Навіны» раней паведамлялі пра сенсацыю пад Нароўляй, дзе знайшлі рэшткі Антонаўскага замка XVI-XVII стагоддзяў, які раней лічыўся легендай.
Фота: «Новы дзень»
#Гомельщина
Post #163869
4.5K

- ❤ 17
- 👍 8
- 🙈 1