TGViewer
Сильные Новости - gomel.today Сильные Новости - gomel.today @gomeltoday · 21.8K subscribers
Post #163634 4.62K
Беларусь шукае амаль 7 тысяч твораў мастацтва, страчаных у гады вайны, у тым ліку з Гомеля

Пошукі культурных каштоўнасцей ідуць нават праз Інтэрпол. Пра гэта распавялі на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Мінкульта і НАН.

У міжнародную базу пошуку ўнесены 49 аб'ектаў. У іх ліку – знакаміты Крыж Еўфрасінні Полацкай, карціны беларускіх майстроў (Бразера, Філіповіча, Рушчыца), партрэты з Нясвіжа, а таксама мармуровыя скульптуры са знакамітага княжацкага збору Паскевічаў у Гомелі.

Што знайшлі за апошні час?

🔹 Неверагодна, але дзякуючы ўважлівасці дыпламатаў, у нямецкім Веймары выпадкова знайшлі Псалтыр Францыска Скарыны 1522 года, недаследаваны раней экзэмпляр. Кнігу алічбавалі і электронную копію перадалі Нацыянальнай бібліятэцы.

🔹 А сёлета Мастацкі музей змог выкупіць у мецэнатаў арыгінальны слуцкі пояс з фабрычнай адзнакай.

🔹 І цікавы выпадак з Мінска. Беларуска заўважыла на сваёй дамашняй карціне музейны шыфр і падарыла яе Мастацкаму музею – палатно аказалася адзінай у Беларусі працай знакамітага майстра Вільгельма Катарбінскага.

Фота: Слуцкі пояс, скрыншот відэа дзяржТВ

#Беларусь
  • ❤ 12
  • ❤‍🔥 5
  • 👍 3
More from @gomeltoday
  1. Oct 16, 2026В магазине DeFacto на Речицком нашли некачественную одежду – там много синтетики, и в ней…
  2. Oct 16, 2026Историей, которая произошла еще в 2015 году, поделился с «Сильными Новостями» Михаил. Он в…
  3. Oct 16, 2026Деревенская мафия на Гомельщине: руководитель фермы «левачил» с техникой и бензином, схему…
  4. Oct 16, 2026Под Кормой охотник застрелил черного волка – редкий вид или звериная индивидуальность? На…
  5. Oct 16, 2026Голый минчанин хотел подарить девушкам кувшинки из пруда – отдыхающие перформанс не оценил…
  6. Oct 16, 2026Здесь оживают готические сказки: смотрите, каких кукол показывают в Гомеле 😍 В творческом…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →