TGViewer
Полесский Фронт Полесский Фронт @frontpolesia · 40 subscribers
Post #316 175

Forwarded from FRANЦ

Седзячы на зоне і маючы даволі шмат вольнага часу (пакуль катаўся па карцарам), прыйшоў да думкі, у справядлівасцю якой упэўніўся, ўжо будучы ва Украіне: мы, беларусы, - альбо нацыя барацьбітаў-ваяроў, што абапіраючыся на збройную славу продкаў-герояў адваюе для сябе і сваіх дзяцей Айчыну і будучыню - альбо мы бязродныя канфармісты, якія у акупаванай Беларусі ходзяць на парад "победы" з чырвона-зялёнымі й каларадскімі стужкамі, а ў Эўропе - на гей-прайды са стужкамі вясёлкавымі. Дзьве апошнія катэгорыі для нас адрозніваць бессэнсоўна, гэта аднолькава пасіўныя групы, яны заўжды будуць рухаць тыя наратывы, якія будуць навязаны ім павесткай моцнага, прычым ніколі не будуць гатовыя разыкаваць чымсьці важлівым дзеля будзь-якой ідэі. 

Асабіста ў мяне зараз значна больш надзеі на глыбінны народ у Беларусі, чым на дыяспару, колькі б той народ на палівалі брудам, хрысцячы "цярпіламі", "хатаскрайнікамі", і г. д. У 2020-м у Пінску гэтыя "цярпілы" паказалі, на што здатныя. Я бачыў удзельнікаў тых падзей, ужо седзячы ў калоніі. Гэта былі звычайныя беларускія мужыкі. Не праграмісты, не барберы, не фрылансеры і не іншыя прадстаўнікі "элітаў", якія потым з усіх СМІ распавядалі аб сваім "змаганні". Пра гэтых мужыкоў не распавядуць, большая іх частка нават не прызнаныя палітвязнямі, іх імёнаў не ведае ніхто. Не распавядуць яны пра сябе і самі, таму што іх мэтай не была слава, ці піяр, ці грошы, - яны проста змагаліся за праўду. І будуць змагацца зноў, калі адчуюць, што прыйшоў час.
Гэта датычыцца не толькі пінчукоў. Абсалютная большасць непасрэдных удзельнікаў сутычак і боек жніўня 2020 (старанна замыленых СМІ і дэмсіламі, таму што ў нас - мірны пратэст) - былі й застаюцца абсалютна непублічнымі асобамі.

Будучыня за імі. Будучае змаганне - за імі. А беларускія дабраахвотнікі змогуць даць ім неабходныя веды й навыкі для паспяховай збройнай барацьбы.

Тыя, што сёння маўчаць у Беларусі, могуць сказаць сваё слова. І зрабіць справу. Яны гэта ўжо давялі. Ці змогуць сказаць СВАЁ, а не чужое, падслуханае слова канфармісты-рэлаканты (левакі)? Нават не кажучы пра справу?
Сумняюся.

FRANЦ | Падпісацца
More from @frontpolesia
  1. Jun 26, 2024Васіль Грудовік. Два гады.
  2. Apr 15, 2024Умер брестский начальник «РОВД», который в 2020 командовал разгоном демонстраций в Пинске…
  3. Apr 15, 2024Логическое завершение любого ярого пособника режима.
  4. Aug 26, 2023Да тэмы каму ўсё ж лепш данаціць...
  5. Jul 19, 2023Гэй, ліцьвіны! Як вам "Тутака", пакуль мы тамака? Падпісацца 🐈‍⬛ Інстаграм
  6. Jul 17, 2023Без комментариев
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →