Спадарства, у суботу, 19 верасня, у Амстэрдаме, на верфі NDSM, адбудзецца нешта асаблівае. І Мара суарганізатар гэтай падзеі.
Разам з больш чым тысячай людзей мы сыграем Percussion Piece - адзіны агульны гук у падтрымку беларускіх палітвязняў. Людзей, якіх мы не маем права забыць. Далучайцеся! Не трэба быць музыкам. Проста вазьміце патэльню з кухні і рабіце шум. Разам мы створым нешта, што ніколі не забудзем.
📍 NDSM-werf Oost, Амстэрдам
📅 Субота, 19 верасня
Рэгістрацыя на makenoise.art
Прыходзьце і бярыце з сабой сяброў ❤️
Акрамя ўдзельнікаў патрэбны і валанцёры, якія будуць дапамагаць падчас акцыі. Выдаткі на праезд да Амстэрдама кампенсуюцца. Пішыце @TheActiveAdmiral
Post #3229
331
