Паглядзіце (калі не баіцеся), як цяпер выглядае сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Добрушскім раёне, кіраўніцу якога пасадзілі год таму
Гэта ААТ «Завідаўскае» — гаспадарка ў Добрушскім раёне, на самай мяжы з Расіяй.
Карціна ў кароўніках тыповая для безнадзейна стратных гаспадарак: балота з фекаліяў, у якім утрымліваюцца жывёлы без нагляду спецыялістаў.
Відэа з'явілася ў Ціктоку і амаль адразу было выдалена.
Характэрна, што раней «Завідаўскае» было на добрым рахунку і часта трапляла ў бравурныя загалоўкі. Але год таму кіраўніцу гаспадаркі Таццяну Белян асудзілі за прыпіскі і здзекі з падначаленых.
t.me/flagshtok
Post #15101
1.14K