Маршрут заўзятара на матч з «Дынама-Брэст» 🙃⚽️
Ужо ў гэтую суботу нашай камандзе трэба будзе згуляць на выездзе з няпростым супернікам — брэсцкім «Дынама». У нашым традыцыйным матэрыяле расказваем, як дабрацца на адзін з самых далёкіх выездаў сезона і як правесці час у Брэсце побач з любімай камандай.
Маршрут «зялёна-белага» заўзятара мае распачацца 16 кастрычнiка на чыгуначным вакзале Гомеля. У 20:14 адтуль адпраўляецца поезд № 603Б па маршруце Гомель - Брэст. Білет у плацкартны вагон каштуе 27,27 BYN, а ў купэ — 37,8 BYN. Цягнік прыбывае на канчатковую станцыю ў 05:57 наступнага дня.
Спланаваць шпацыр па гэтым прыгожым горадзе дапаможа падрабязны гайд па Брэсце. Пасля знаёмства са славутасцямі адпраўляйцеся на АСК «Брэсцкі». Стадыён размешчаны непадалёк ад цэнтру горада, таму знайсці яго не стане праблемай. Адрас: вуліца Гогаля, 9. Заўзятараў «Гомеля» размесцяць у сектарах № 1 і 2. Кошт квітка — 6 BYN. Набыць яго можна на афіцыйным сайце ФК «Дынама-Брэст». Застаецца толькі нагадаць, што стартавы свісток арбітра на «Брэсцкім» прагучыць у 17 гадзін.
Пасля матча адпраўляйцеся на чыгуначны вакзал Брэста: у 19:41 адтуль адправіцца цягнік у Гомель. Кошт квіткоў у плацкартны вагон і купэ — гэткі ж, як і ў пачатку нашага падарожжа. Цягнік прыбудзе на канчатковую станцыю ў 06:00 наступнага дня.
Падтрымаем нашу каманду ў няпростым і прынцыповым матчы за 6 ачкоў! Усе «зялёна-белыя», на выезд!
@fc_gomel1959
Post #12548
1.18K

- ❤ 15
- 🔥 4
- 😁 1