Кракаў, ваш выхад!🐉
Адкрытая трэніроўка «Футбол для ўсіх» ад @fairplay_hc і прэзентацыя @humanconstanta ўжо ў гэтую суботу🌟
Так-так, мы далучыліся да Кракаўскага Пікніка Летуцень! Разам мы арганізуем дзьве актыўнасьці, празь якія вы зможаце даведацца больш аб правах чалавека і недыскрымінацыі. Захоўвайце і абавязкова прыходзьце:
✨У 12:00-13:00 на пляцоўцы Салідарнасьці прадстаўні_цы @humanconstanta раскажуць аб арганізацыі. Таксама распавядуць даступнай мовай аб правах чалавека, актуальнай сітуацыі ў Беларусі і магчымых дзеяньнях ад усіх нас. І бонус: можна будзе атрымаць бясплатныя праваабарончыя нішцякі
⚽️У 13:30-15:30 на асобнай пляцоўцы ў парку Jordana адбудзецца адкрытая трэніроўка «Футбол для ўсіх!». Гэта магчымасьць даведацца, як перасякаюцца спорт і правы чалавека, бо кожн_ая павінны мець права гуляць, глядзець і атрымліваць асалоду ад футбола.
Запрашаем паўдзельнічаць людзей любога полу, узросту, гендару, паходжаньня, зь любой фізічнай падрыхтоўкай і ўзроўнем разуменьня футбола! Раім узяць зручныя абутак і вопратку.
💜Запрашаем далучыцца да актыўнасьцяў: мусіць быць весела і карысна!
Post #77
105