Олды тут?😎 Мы павяртаемся, цяпер і ў Варшаве!
Футбол — самы папулярны від спорту ў сьвеце і належыць усім нам. Кожн_ая чалавек павін_на мець права гуляць, глядзець і атрымліваць асалоду ад яго, не баючыся дыскрымінацыі і выключэння.
⠀
Запрашаем людзей любога полу, гендару, узросту, паходжаньня, зь любой фізычнай падрыхтоўкай і ўзроўнем разуменьня футбола на адкрытую трэніроўку ў Варшаве!
⠀
Калі: субота 24.06, з 10:30 да 12:00 (прыходзіць можна ў любы момант)
Дзе: адкрытая пляцоўка на варшаўскай Празе, каля Józefa Sierakowskiego 9
Што будзем рабіць: атрымліваць задавальненьне, вучыцца гуляць у футбол і сябраваць☺️
⠀
Што яшчэ трэба ведаць:
▫️гэта бясплатна;
▪️разам будзем ствараць бясьпечную і ўважлівую прастору;
▫️вазьмі зручную вопратку і абутак для штучнай травы (калі абіраеш паміж бутцамі ці цёрфамі — бяры цёрфы).
⠀
Гэта будзе першая трэніроўка пасьля вялікае паўзы і па-за Беларусьсю. Будзем вельмі радыя ўбачыцца!
⠀
Да сустрэчы на полі🤗
⠀
@fairplay_hc @humanconstanta
Post #75
260