TGViewer
Фэйрплэй Фэйрплэй @fairplay_hc · 44 subscribers
Post #73 526
«Футбол і вайна»

Раніца 24 лютага 2022 года пачалася з эскалацыі Расейскай Федэрацыяй вайны супраць Украіны.
З таго моманту жыцьці мільёнаў людзей зьмяніліся назаўжды: зруйнаваныя шматлікія гарады, тысячы людзей забітыя, згвалтаваныя, зьніклыя, гвалтоўна вывезеныя на тэрыторыі краін-агрэсараў. Больш за 12 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы і шукаць прытулку ў іншых краінах ці частках Украіны.

Як было адзначана ў Заяве Human Constanta аб сытуацыі ва Украіне - мы выступаем супраць вайны выказваем салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе за суверэнітэт і адстойванне сваёй тэрыторыі.

І толькі цяпер у нас знайшліся нейкія рэсурсы, каб напісаць нешта ў гэты канал.

Ці памятаеце вы наш пост пра фільм ад Красавы пра Беларусь «Когда футбол - это политика»?
(больш за 1 мільён праглядаў - глядзець тут)

Цяпер ён зрабіў фільм «ЯРМОЛЕНКО. ВОЙНА. Почему МОЛЧАТ ФУТБОЛИСТЫ В РОССИИ»
Ён працягвае дакумэнтаваньне жудасаў нашых часоў. Гэтым разам - пра вайну. У ім зоркі футбола і бежан_кі з Украіны адказваюць на пытаньні і дзеляцца ўласным досьведам. Паказваецца рэакцыя на вайну футбольнае экасыстэмы.

Асабліва важна, што паказаныя гісторыі пра людзей зь інваліднасьцю, дзяцей (шмат зь іх выязджаюць без суправаджэньня бацькоў ці блізкіх), жывёлаў.

Моцны прыклад таго, як чалавек выкарыстоўвае сваю плятформу, каб данесьці інфармацыю да складанадаступнае аўдыторыі - ютуб-канал на больш чым 1 мільён падпісант_ак.

78 хвілін.
Каля мільёна праглядаў за пару дзён.

Вэрдыкт: must-see.

⚠️ Trigger Warning ⚠️
Відэа ўтрымлівае кадры з мейсцаў баявых дзеяньняў.

📺Спасыл на фільм: https://youtu.be/GC0adNE08jo

#фэйрплэй #футбол #StopWarInUkraine #FootballPower #смотреть
YouTube ЯРМОЛЕНКО -ВОЙНА. Почему МОЛЧАТ ФУТБОЛИСТЫ В РОССИИ |Yarmolenko. The war. Speechless Russian players 24 февраля навсегда разделило нашу жизнь на две части: до и после. Война, которую начала Россия, изменила судьбы каждого украинца. Футболисты — не исключение. В этом выпуске «КраСавы» Андрей Ярмоленко, Дарио Срна, Андрей Воронин, Виталий Миколенко, Александр…
  • 🔥 5
  • ❤ 3
More from @fairplay_hc
  1. Jun 4, 2026While the whole world watches the (W)NBA — we’re gathering on our own court! 🏀 Doesn’t ma…
  2. Jun 5, 2025​⚽️Отметь Всемирный день бежен_ок на футбольном поле! 🗓22 июня 2025 ⏰11:00–16:00 📍Bemows…
  3. Jun 5, 2025О ўаў, гэта што — Турнір на Дзень Бежан_ак?🤩 Усё так! Чакаем💜
  4. May 24, 2024У апошнія гады сфэра правядзеньня спартовых мерапрыемстваў напрамую зьвязана з рэклямай бу…
  5. May 13, 2024Якімі навінамі і тэндэнцыямі з пункту гледжаньня спорту і правоў чалавека адзначыўся пачат…
  6. Feb 9, 2024Што ня так з правамі чалавека ў спорце ў Беларусі? Дзелімся галоўнымі момантамі за кастрыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →