Працягваем нашую рэтраспектыўную рубрыку «Наперад у мінулае» ⏳
Сёння — фотаздымкі беларускіх ветракоў 📸🌾
У канцы 1970-х – 1980-я гг. у аб’ектыў фатографа рабочай групы музея трапілі яшчэ многія дзясяткі гэтых велічных, але ўжо стомленых асілкаў.
На аснове сабраных матэрыялаў была створана мапа распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі двух асноўных тыпаў ветракоў — слупавога(«козлавы», «нямецкі») і шатровага(«галандскі») 🗺🧭
Яшчэ сто год таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер — у адзіночку ці па некалькі, былі добра бачны здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожніку і збіралі вакол сябе жыхароў суседніх вёсак 💨✨
Post #5323
85










- ❤ 8