TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1124 40

Forwarded from Светлана Тихановская

​«Кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак

«Сёння не свята цюльпанаў, вясны ці жаночай прыгажосці. А Дзень змагання за правы жанчынаў. І сёння я хачу павіншаваць усіх беларусак з гэтым днём – днём нашай сілы і свабоды. І пазычыць таго, чаго зараз так не хапае кожнай беларускай жанчыне, – праўды.

Няхай вашыя калегі ці кіраўнікі замест скрынкі цукерак і словаў пра «ўпрыгожванне калектыву» будуць шчырыя з вамі пра тое, што мужчына на вашай пазіцыі хутчэй за ўсё атрымліваў бы заробак у сярэднім на 30% вышэйшы за ваш.

Дзяржава – шчыра прызналася б у тым, што міф пра сацыяльную дзяржаву разбураецца на вачах. Бо падтрымка маладых і шматдзетных сем'яў, мамаў, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у адзіночку, і мамаў дзяцей з інваліднасцю – у Беларусі моцна адстае ад узроўню сапраўдных сацыяльных дзяржаваў.

Няхай міністэрства абароны шчыра скажа вам, што нашая краіна ўцягнутая ў вайну, вашых мужоў і дзяцей могуць забраць на фронт гінуць за інтарэсы рэжыму, які не паклапоціцца ні пра вас, ні пра вашых родных. А міністэрства ўнутраных справаў няхай скажа праўду: калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, то спадзявацца зможаце толькі на сябе. Бо закон аб хатнім гвалце так і не прыняты. Міліцыя занадта занятая пераследам нязгодных, а рэжым ужо закрыў усе шэлтэры і праваабарончыя цэнтры падтрымкі жанчынаў.

Я лічу, што кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі. Жанчыны Беларусі заслугоўваюць жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць. Заслугоўваюць разлічваць на рэальную падтрымку дзяржавы, а не цягнуць усё на сваіх плячах.

Прыгожыя словы пра тое, што жанчыны – самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі, – павінны пацвярджацца дзеяннямі. Дзяржаве сапраўды з намі вельмі пашанцавала! Дык няхай і яна адпавядае. Найлепшы падарунак, які мы можам зрабіць сабе, сваім сяброўкам і сваім блізкім людзям – гэта свабодная, дэмакратычная краіна, дзе правы кожнай абароненыя законам».
  • ❤ 3
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →