TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1087 45

Forwarded from Светлана Тихановская

​Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы.

І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.

Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру.

Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».
  • 👍 3
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →