TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1083 73

Forwarded from Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

​​❗️Нечаканая адмена «кавідных палажэнняў», якія тычацца падаўжэння віз, тэрміну дзеяння дакументаў і тэрмінаў падачы заяў на ВНЖ

Учора прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон ад 13 студзеня 2023 года аб унясенні змяненняў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя акты.

Зусім нечакана новы акт прадугледжвае адмену палажэнняў т.зв антыкавіднага шчыту, а гэта значыць і правіл, якія падаўжаюць, сярод іншага, тэрмін дзеяння віз і іншых дакументаў замежнікаў.

На практыцы гэта азначае, што калі тэрмін дзеяння вашых дакументаў скончыўся, але быў падоўжаны дзякуючы «кавідным палажэнням», варта ўжо зараз зрабіць крокі па легалізацыі знаходжання ў Польшчы!

Варта адзначыць, што змены тычацца ўсіх замежнікаў, а не толькі грамадзян Украіны!

Папраўка прадугледжвае адмену г.зв антыкавіднага закону(артыкулы 15z-15z3, 15z6, 15zd, 15zza і 15zzzb).

Палажэнні, якія будуць адменены:

- падаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам відаў на жыхарства
- падаўжэнне тэрміну дзеяння відаў на жыхарства
- падаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны
- падаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне
- падаўжэнне тэрміну выезду замежніка з тэрыторыі Рэспублікі Польшча

УВАГА!
Паводле арт. 36 сек. 5 Закона ад 13 студзеня 2023 года аб унясенні змяненняў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя законы, 24 жніўня 2023 года страчваюць сілу палажэнні антыкавіднага закона.
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →