Шаноўнае спадарства, настаўнікі, выхавацелі і проста бацькі!
Мы рады прадставіць вам зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі. Частка казак была напісана беларускімі дзеткамі і адабрана на конкурснай аснове. Кожная казка прысвечана адной Мэце ўстойлівага развіцця і раскрывае задачы па яе дасягненню праз гісторыі.
Казкі можна чытаць і абмяркоўваць з дзецьмі асобна, але для глыбейшай прапрацоўкі кожнай тэмы наша каманда стварыла вялікую метадычную праграму з планамі заняткаў па кожнай Мэце ўстойлівага развіцця. У планах заняткаў вы знойдзеце галаваломкі, гульні, творчыя заданні, казкі, спісы дадатковых матэрыялаў і нават інструкцыі да кулінарнага майстар-класа.
Казкі і метадычная праграмма па спасылцы https://sustainable-tales.tilda.ws/by
Калі ласка, карыстайцеся!
Post #474
162

- 👍 6
- ❤ 2