TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.5K subscribers
Post #6482 7.17K
💰🏡 Асаблівасці іпатэкі для беларусаў (і ІПшнікаў) у Польшчы: гутарка з экспертам (частка 2)

Dzik пагутарыў з крэдытным экспертам Арцёмам (вядомым як @WujekArtek; дзейнічае ў Варшаве і супрацоўнічае з брокерам mFinanse), пра падыход да выдачы іпатэкі іншаземцам у Польшчы.

Гэта працяг, пачатак чытайце вось тут 👈

🟣 У якія банкі звяртацца, калі вы ІПшнік на рычалце з даходам у валюце?

— Любы банк, дзе можна атрымаць крэдыт, крэдытуе прадпрымальнікаў, — адзначае суразмоўца. — Але справа ў тым, што ў розных банках — розныя вымогі да мінімальнага тэрміну вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

🔹 Напрыклад, калі ў вас ёсць прынамсі 12 месяцаў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці без перапынку, тады вы можаце падаць внёсак на крэдыт у банку Millennium (ёсць выключэнні для некаторых кодаў дзейнасці).

Прычым банку не так важна, якая ў вас валюта фактур, чым — ці ж вы вядзеце прадпрымальніцкую дзейнасць у звыклым разуменні, альбо ж гэта B2B. Бо калі казаць пра B2B (для выбраных кодаў дзейнасці), тады банк пры ўлічванні стабільнага даходу бярэ максімальную суму, то бок 65% даходу нэтта (карысна для IT-сферы).

🔹 mBank стандартна просіць адзін поўны фіскальны год дзейнасці, калі вы працуеце ў IT, медыцыне і юрыспрудэнцыі.

Калі вашыя фактуры ў валюце, тады банк яшчэ зніжае вашую крэдытаздольнасць на 20%. Аднак калі больш за 70% даходу надыходзіць у злотых, тады банк прымае даход без дадатковых зніжэнняў.

Для іншых сфер дзейнасці спатрэбіцца два гады вядзення дзейнасці, каб атрымаць крэдыт у mBank (могуць быць выключэнні, калі ў сям'і маюцца дадатковыя крыніцы даходу).

🔹 ING Bank прымае даходы ў валюце без усякіх абмежаванняў. Хіба што мінімальны стаж працы на B2B павінен быць 24 месяцы без перапынку.

🔹 Santander дазваляе 6 месяцаў працы на B2B. Аднак у гэтым выпадку яны дадаткова патрабуюць адпаведнасці наступным варункам:

1️⃣ Дзейнасць на рычалце;
2️⃣ Фактуры ў злотых, і валюта кантракту таксама злотыя;
3️⃣ Кантракт B2B толькі з адзіным контрагентам.

Калі хоць адзіная ўмова не выконваецца, тады банк патрабуе два поўных фіскальных года дзейнасці.

☝️ Выключэнне: калі вам хопіць 300 тысяч крэдыту, тады будзе дастаткова толькі 12 месяцаў дзейнасці.

Гэтыя чатыры банкі — найбольш лаяльныя для беларусаў і прадпрымальнікаў на JDG за фактурамі ў валюце.

Працяг (частка 3)👇
  • ❤ 17
  • 👍 5
  • 👎 3
More from @dzikpic
  1. Oct 14, 2026🍔 Можно ли заработать на ресторане в Польше? Обсуждаем в завтрашнем выпуске подкаста ZŁOT…
  2. Oct 14, 2026🥲 Контент на вечер: симулятор ужонда Правник Ольга Винник запустила симулятор по легализа…
  3. Oct 14, 2026Госэкзамен по польскому — 5–6 декабря: 10 дополнительных мест и интенсив со скидкой 10% в…
  4. Oct 14, 2026👨‍💻 Десятки разосланных резюме и месяцы ожидания: что с рынком труда для джуниоров? Выше…
  5. Oct 14, 2026🇪🇺 Карта резидента в Польше: что, кому и зачем Как пишет Александра Жук, юрист практики…
  6. Oct 14, 2026🙋‍♂️💸 Полезные ссылки: 6 служб в Польше, которые помогут вернуть деньги Список составил…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →