TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #10371 6.39K
Dzik Pic. Откровенно о польском 👨‍💻 «Па руках будуць біць не Claude, а цябе». Гутарым с «АйЦіБарадой», як AI мяняе нашае жыццё і працу (частка 1) Аляксей Картыннік, таксама вядомы як ITBeard, у вольны ад праграмавання час вядзе падкаст «Каласы пад сярпом ШІ». Апошнія чатыры гады, як толькі…
👨‍💻 «Простых рашэнняў няма». Размаўляем с «АйЦіБарадой», як AI мяняе нашае жыццё — і што з гэтым рабіць (частка 2)

Uwaga, гэта працяг! Пачатак інтэрв'ю з Аляксеем Картыннікам, вядучым падкасту «Каласы пад сярпом ШІ», чытайце вось тут 👈

🟣 «Не бяжыце адразу да менеджменту»

— А што наконт тэмы, што ШІ хутка нас усіх заменіць?

— Нядаўна больш за 200 навукоўцаў і 16 нобелеўскіх лаўрэатаў падпісалі дакумент пад назвай «We Must Act Now» — што трэба выпрацаваць кодэкс, каб папярэдзіць беспрэцэдэнтную хвалю звальненняў. Бо калі не рабіць нічога, то эканоміка проста абваліцца.

Так, шмат хто параўноўвае цяперашнюю сітуацыю з індустрыялізацыяй, калі вынайшлі станкі і гэтак далей. Але ў мінулым бацькі, хоць і гублялі працу, аднак ведалі — прынамсі іх дзеці знойдуць месца за тым жа самым станком. То бок, сям’я не выключалася з эканамічнай сітуацыі цалкам. Сёння ж і бацькі пазбаўляюцца працы, і дзеці не ведаюць, куды ісці, каб іх не звольнілі ўжо праз 2-3 гады.

Думаю, для змены сітуацыі трэба, каб хваля звальненняў дакацілася не толькі да ўмоўных джуноў, але і да людзей з фізічнай працай. Бо калі звольніць джуна, то ён пойдзе дауншыфціць у вёску. А калі звольняць вяскоўца, то ён узбунтуецца.

— Трэба яшчэ закрануць тэму, што, падаецца, ШІ выкарыстоўваецца як сродак выціскання з працаўніка па максімуму.

— Гэта так. Калі глядзець з пункту гледжання кампаніі, то ты як працаваў тыя 8 гадзін, так і працуеш. Маўля, у цябе ж на руках штучны інтэлект, ты павінен прыносіць больш карысці за той жа час. Але працадаўца не звяртае ўвагі, што кагнітыўная нагрузка таксама ўзрастае. Са штучным інтэлектам даводзіцца сачыць за большай колькасцю рэчаў, і праз гэта ты робіш больш памылак і выгараеш хутчэй.

Атрымліваецца, што нас усіх падпісваюць на новы памер кагнітыўнай нагрузкі, а заробак застаецца тым жа.

Ад нас зараз чакаюць такой хуткасці, што не застаецца часу перачытаць код за ШІ. Даводзіцца навешваць паверх першай нейрасеткі яшчэ некалькі, каб яны пераправяралі адна за адной. У выніку з усімі гэтымі надбудовамі токены каштуюць ледзь не болей за працу жывых распрацоўшчыкаў. Ужо зараз ёсць выпадкі, калі кампаніі спачатку звальнялі людзей, а потым, падлічыўшы выдаткі, запрашалі іх назад.

— Што мы можам зрабіць, каб уратаваць менталку хаця б у моманце?

— Тут няма простых рашэнняў. Проста паслаць боса і працаваць толькі дзве гадзіны не атрымаецца.

Думаю, кагнітыўная нагрузка ранейшай ужо не будзе. Так што сачыце за развіццём тэхналогіі ў сваёй прафессіі, каб хаця б разумець, што адбываецца і зніжаць трывожнасць. Слухаць тэматычныя падкасты. Ну і, канешне, не бегчы адразу да менеджменту і казаць: «Глядзіце, як я класна магу зрабіць». Не трэба.

Калі ж хочаце забяспечыць сабе бэкап, то паглядзіце на прафесіі, болей звязаныя з фізічнай працай. А лепей — на галіны, дзе трэба працаваць з чалавекам. Усе гэтыя, доўлы, псіхолагі, сацыяльныя працаўнікі —то бок, там, дзе чалавеку будзе проста некамфорта атрымоўваць парады ад істоты без эмпатыі.

Думаю, у будучыні людзі стануць намагацца «падтрымліваць сваё» і выбіраць прадукт ад чалавека, а не ШІ.

🟣«Мы хутчэй будзем архітэктарамі, чым праграмістамі»

— А што б ты параіў джунам?

— Праблема ў тым, што джуны з сённяшнім наборам ведаў заўтра ўжо не будуць патрэбныя.

Калі вы вучыцеся ў БДУ і думаеце, што праз 5 гадоў у вас будзе праца, то не, не будзе. Таму дакладна не раю ісці ва ўніверсітэт. Максімум — схадзіце на кароткія курсы за базавымі ведамі па тыпу Computer science, Data і г.д.

Калі глянуць на трэнды, то, падаецца, праграмісты будучыні наогул код не будуць пісаць. Мы выходзім на больш высокі ўзровень абстракцый і будзем адказваць за якасць прадукту з пункту гледжання тэхналогій. Каб прадукт адпавядаў патрабаванням заказчыка і працаваў без збояў. То бок, мы хутчэй будзем архітэктарамі.

— Але як джун можа стаць архітэктарам без вопыту?

— Гэта кагнітыўнае скажэнне, якое прынесла сфера. У нас у галавах існуе нягнуткая шкала развіцця — джун, мідл, сеньор і толькі потым архітэктр. Але насамрэч яна даволі штучная.

Так, да ўкаранення нейрасетак ты доўгі час нарошчваў свае веды, набіраў даныя і толькі потым у нейкі момант пачынаў разбірацца як працуе сістэма. Але ўжо хутка гэты этап можна будзе прапусціць і адразу пераходзіць да пабудовы софту. Праграміст як прамежкавы элемент між пажаданнямі заказчыка і сістэмай, якая і стане пісаць код.

Таму, думаю, у будучыні будуць запатрабаваныя два скілы — архітэктурнае мысленне і разуменне даменных сфер. Так, другі навык праграмісты не вельмі любяць, бо тут трэба шмат размаўляць з заказчыкамі. Але без яго нікуды.

Ну і зараз ужо з’яўляецца новая прафесія — продакт-інжынер. Гэта найбліжэйшае, што можна назваць праграмістам будучыні, таму раю пачытаць, якія скілы там патрэбныя.

🐽 А што думаеце вы?
  • ❤ 34
  • 👍 8
  • 👎 4
  • 🤔 1
  • 🎅 1
More from @dzikpic
  1. Sep 23, 2026DZ CLUB #6 уже скоро и состоится в рамках BelTech 4.0! Тема: как строить глобальный SaaS и…
  2. Sep 23, 2026📌💅 Предпринимателей не будут штрафовать за ошибки по KSeF до конца 2027 года Минфин Поль…
  3. Sep 23, 2026Бизнес в Польше? Fakturownia упростит работу с документами Это сервис для выставления счет…
  4. Sep 23, 2026📱 В Беларуси готовят приложение для более более простого прохождения границы Об этом напи…
  5. Sep 23, 2026🥲 Сколько в среднем ждать побыта в разных воеводствах Польши? Данные МВД В предыдущем пос…
  6. Sep 23, 2026🤔📌 Минус 80+ тысяч человек из реестра PESEL UKR. Как так вышло? Портал Inforlex пересказ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →