Пра гэта паведаміла сваячка палітвязня, актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП, піша "Радыё Свабода".
"Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца", - распавяла жанчына пра Вацлава Арэшку.
Адміністрацыя калоніі № 22, дзе трымаюць палітвязня, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся. "Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа ня вытрымаць этапу".
Вацлава Арэшку затрымалі ў красавіку 2022 года і асудзілі на 8 гадоў зняволенння. Мужчыне 71 год.
@dw_belarus