Паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева атрымала нямецкую літаратурную прэмію братоў Грым
Прэміяй была адзначана яе кніга "Слоўнік качэўніцы" ("Wörterbuch einer Nomadin"), у якой яна даследуе ўзаемасувязі паміж мовай і пачуццём прыналежнасці. У абгрунтаванні свайго рашэння журы прэміі падкрэсліла, што Гапеева глыбока паказвае, што азначае быць адарванай ад месца свайго нараджэння і як гэта - шукаць новыя апоры ў жыцці.
Вольга Гапеева нарадзілася ў Мінску ў 1982 годзе. Пасля 2020 года яна жыве ў Германіі і Аўстрыі, піша ў тым ліку па-нямецку. Гапеева вядомая сваімі паэтычнымі зборнікамі, эсэ і перакладамі. Узнагароду беларускай паэтцы і перакладчыцы ўручаць 16 лістапада ў горадзе Ганау.
Прэмію братоў Грым заснавалі ў 1983 годзе, яна лічыцца адной з самых прэстыжных у Германіі, яе прысуджаюць за творы выбітнай моўнай якасці.
@dw_belarus
Post #20544
755

- ❤ 21
- 👍 5
- 👎 1