✨ ТЫДЗЕНЬ З МАРАМІ ✨
Чым займаемся:
✂️ КАЛАЖЫ
Будзем выразаць, клеіць і спалучаць неспалучальнае. Ніякіх правілаў — толькі часопісы, развагі і крыху творчага хаосу🤍
📅 08.10 | 19:00
🎟 20 BYN
🔎 КВІЗ «БУЙНЫ ПЛАН»
Здагадайцеся, якой мастацкай працы належыць маленькі фрагмент. Ці зможаце пазнаць цэлае па адной дэталі?
📅 09.10 | 19:00
🎟 20 BYN
🎭 ПАДАРОЖЖА Ў БАТЛЕЙКУ
Пазнаёмімся з гісторыяй беларускай батлейкі, паглядзім яе ў дзеянні і даведаемся, што хаваецца за маленькай сцэнай.
📅 10.10 | 14:00
🎟 20 BYN
📽 ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ
«Змярканне» — але цяпер у беларускай агучцы ад AniBel 🌙 Туманны Форкс, вампіры, пледзікі, гарбатка і ўтульны вечар разам.
📅 10.10 | 17:00
🎟 20 BYN
🎲 ГУЛЯЕМ У НАСТОЛКІ ПА-БЕЛАРУСКУ
Любімыя і новыя настолкі, гарбатка, прысмакі і магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі🤍
📅 11.10 | 17:00
🎟 20 BYN
💌 Рэгістрацыя на мерапрыемствы:
форма рэгістрацыі
📽 Рэгістрацыя на кіно:
форма на «Змярканне»
Выбірайце свой вечар — а мы ўжо чакаем вас у Доме з марамі 🤍
Post #266
194






- ❤ 10