На Майдане Незалежнасці прайшло развітанне з загінулымі ваярамі Беларускага дабраахвотніцкага корпусу Харрысам Рычардам Дзінам (Caveman) ды Бэрдэтам Янам Патрыкам (Nasty).
Хлопцы ваявалі ў складзе інтэрнацыянальнай групы БДК, пад кіраўніцтвам беларускага камандзіра. Нажаль, мы да гэтага часу ня можам разпавесці ягонае імя, як і ўсе абставіны тых трагічных падзей. Пасля сваёй апошняй задачы палеглыя героі ўключаны ў склад АСП «Тэрор».
Хлопцы не маглі заплюшчваць вочы на злачынствы расеян супраць жанчын, дзяцей, сталых людзей ва Украіне. Таму бяз сумневаў прыехалі ва Украіну, каб на ўзброеннае ўварвання пуцінскіх псоў, адказаць зброяй.
Харрыс быў прафесійным вайскоўцам. Адказным і выканаўчым спецыялістам. Бэрдэт не меў такой вайсковай падрыхтоўкі. Але меў ня менш вялікае ды шчырае сэрца. У Бэрдэта засталася нарачоная ва Украіне, ёй перадалі сцяг «Тэрор». Другі сцяг будзе пераданы родным Харрысса ў ЗША. Целы дабраахвотнікаў будуць дастаўленыя на радзіму і пахаваныя з усіма ўшанаваннямі. Шляхце гонар!
Post #165
345



