Прамакод DZIK10 — зніжка 10%
«Ніводны чалавек не варты варожасці больш, чым на пяць хвілін», — піша аўтарка ў сваім бестселеры «Па што ідзеш, воўча?».
Гэта гісторыя пра жанчын, памяць і зямлю, на якой перакрыжоўваюцца часы і цывілізацыі. Пра жыццё, якое не заўсёды бывае цукрам, і пра людзей, якім часам застаецца толькі адкаркаваць пляшку на вакзале. Але нават сярод болю, стратаў і расчараванняў ёсць месца для любові і павагі.
У цэнтры спектакля — Рына, якая вяртаецца, каб пахаваць бабулю, і жанчыны, якіх яна сустракае на сваім шляху. Розныя лёсы, розныя гісторыі, але ёсць і агульнае: павага да месца, да ўласнага мінулага і да іншых людзей. Нават тых, каго, здаецца, немагчыма палюбіць.
Ролі выконваюць:
Моніка Давідзюк, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская, Olha Hryhorash
📅 8 лістапада, 19:00
📍 Уроцлаў, Centrum Kultury Nowy Pafawag
🎟 Квіткі па спасылцы
✨ Прамакод DZIK10 — зніжка 10%
З вамі быў #adviser — аддзел пошуку класных магчымасцяў і навучання 💫 Як працуюць такія пасты — можна пачытаць тут.
