Мне гэтая песня блізкая тым, што я патрабую ад сябе станавіцца лепш, выбірацца з апатыі і дрэннага настрою. Але ў мяне няма сіл і ідэй як гэта зрабіць. У выніку я раздражняюся і вырашаю проста плыць па плыні і не патрабаваць ад сябе нічога.
Мы не робаты і часам трэба дазволіць сабе перастаць спрабаваць быць ідэальным. Дазволіць сабе проста быць. Мяне так раздражняе, што людзі ўвесь час патрабуюць ад нас не ныць і ўзяць сябе ў рукі. А я не хачу, проста не хачу. І я маю на гэта права. Гэта маё жыццё і мая адказнасць.