TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.69K subscribers
Post #931 2.92K
Прывітанне, даражэнькія! 👋

На гэтым канале мы дзелімся ведамі па лічбавай бяспецы і дапамагаем разбірацца ў складаных пытаннях. Тут вы знойдзеце парады і інструкцыі, каб кожны і кожная маглі абараніць сябе ад лічбавых пагроз.

🦫 Калі вам патрэбна персанальная дапамога, наша каманда экспертаў гатовая бясплатна і ананімна пракансультаваць менавіта пра вашу сітуацыю ➡️ https://t.me/cyberbeaverhelp

Мы таксама праводзім трэнінгі для арганізацый, ініцыятыў і супольнасцяў, дапамагаем ім сфармуляваць рызыкі і разам знайсці рашэнні.

👇 З якімі запытамі вы можаце да нас звярнуцца:

🔺 як падрыхтаваць тэлефон да праходжання мяжы;
🔺 як распазнаць фішынг і што рабіць, калі вы на яго натрапілі;
🔺 як падрыхтаваць прылады да непажаданага доступу пабочных асоб;
🔺 як бяспечна абменьвацца персанальнымі дадзенымі ці іншай адчувальнай інфармацыяй, а таксама як іх захоўваць;
🔺 як зрабіць так, каб злачынцы не атрымалі доступу да захаваных на камп'ютары, тэлефоне ці ў воблачным сховішчы асабістых звестак;
🔺 як засцерагчы свае акаўнты ў сацсетках ад узлому;
🔺 як рэагаваць на інцыдэнты: узлом, згуба або крадзеж тэхнікі;
🔺 як распрацаваць правілы бяспечнай камунікацыі ўнутры вашай супольнасці;
🔺 і шмат-шмат іншага.

Кожны з гэтых пытанняў — гэта тое, з чым да нас ужо звярталіся людзі, і мы разбіраем іх бясплатна і ў поўнай канфідэнцыйнасці. Не саромейцеся пісаць, нават калі пытанне здаецца «занадта простым» — часта менавіта такія пытанні і ратуюць ад сапраўдных праблем.

‼️ Мы не кансультуем па пытаннях фінансаў, банкаўскіх картак і крыпты. Не аказваем юрыдычных кансультацый і не займаемся дэанонам акаўнтаў, хакінгам або іншымі нелегальнымі практыкамі. Таксама КіберБабёр не дапаможа вам «прабіць чалавека па базе». Мы зацікаўлены выключна ў распаўсюджванні ведаў кібербяспекі і павелічэнні колькасці людзей, якіх хвалюе, які след яны пакідаюць у інтэрнэце 🦫

Звяртайцеся — гэта бясплатна і ананімна!

@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Бясплатныя кансультацыі ад экспертаў КіберБабра | Чытаць сайт
Telegram КіберБабёр Дапамагаем абараніць акаўнты, тэлефоны, камп'ютары. Наш канал: https://t.me/cyberbeaver
  • ❤ 7
  • 🔥 2
  • 👍 1
More from @cyberbeaver
  1. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  2. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  3. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  4. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  5. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
  6. Sep 4, 2026CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности pinned «Націскай сюды! Навігацыя па Кі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →