✍️ Праверка налад Viber
Многія з нас працягваюць выкарыстоўваць Viber для зносін з сваякамі ці для іншых штодзённых спраў, хоць рэпутацыя гэтага месенджара ў плане прыватнасці далёкая ад ідэалу. Калі пакуль немагчыма цалкам адмовіцца ад яго, важна прынамсі зрабіць яго больш бяспечным.
Вось асноўныя налады, якія дапамогуць вам адчуваць сябе менш уразлівымі ў Viber і абмежаваць доступ трэціх асоб да вашых даных:
🔺Уключыце двухэтапную праверку (2FA): гэта не дазволіць зламыснікам актываваць ваш уліковы запіс на іншай прыладзе, нават калі яны перахопяць SMS.
🔺Наладзьце прыватнасць вашага нумара і профілю, а ў раздзеле «Прыватнасць» → «Асабістыя даныя» убярыце сцяжок з пунктаў «Збор аналітыкі» і «Персаналізацыя кантэнту», каб абмежаваць колькасць даных, якімі месенджар дзеліцца з рэкламадаўцамі.
🔺Выключыце аўтаматычнае захаванне фота і відэа ў галерэі.
🔺Выключыце «Выкарыстоўваць P2P» у наладах прыватнасці. Гэта крыху пагоршыць якасць званкоў, але схавае ваш IP-адрас ад суразмоўцы.
🔺Выключыце рэзервовае капіраванне чатаў у воблаку, калі для вас важная канфідэнцыяльнасць.
Праверце падключаныя прылады (камп'ютары і планшэты) і выдаліце ўсе непатрэбныя або невядомыя.
🔺Для адчувальных размоў лепш выкарыстоўвайце сакрэтныя чаты з таймерам знікнення паведамленняў.
Больш падрабязна пра гэта чытайце на сайце 👈🏼
@cyberbeaver
Навигация по инструкциям | Бесплатные консультации от экспертов КіберБабра | Читать сайт
Post #883
835
- ❤ 5
- 👍 5
- 👀 1