Блакіроўка экрана МаcOS
Блакіроўка экрана абараняе ад кароткачасовага доступу зламыснікаў да вашага камп’ютара. Напрыклад, пакуль вы сышлі піць каву, госць у вашым офісе не зможа сесці за камп’ютар, прачытаць перапіску ў мэсэнджары, скапіяваць файлы або ўсталяваць праграму.
Як уключыць блакіроўку экрана?
Налады → Экран блакіроўкі → Патрабаваць пароль пасля выключэння дысплея → Імгненна.
Каб абарона камп’ютара спрацавала, важна, каб у вашу адсутнасць выключаўся дысплэй. Яно працуе некалькімі спосабамі:
🔺проста закрыць крышку ноўтбука;
🔺націснуць камбінацыю клавіш Control + Command + Q;
🔺наладзіць аўтавыключэнне дысплэя пасля кароткага перыяда часу.
Як наладзіць аўтавыключэнне дысплэя?
Налады → Экран блакіроўкі → Выключыць дысплэй у неактыўным рэжыме падчас працы ад акумулятара → Абярыце мінімальны камфортны вам час (рэкамендуем 1-3 хвіліны)
Там жа
Выключаць дысплэй у неактыўным рэжыме падчас працы ад сеціва → Абярыце мінімальны камфортны вам час (рэкамендуем 1-3 хвіліны)
@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Напісаць у бот | Падпісацца на Instagram | Сайт
Post #597
1.15K
- 🔥 9