TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.69K subscribers
Post #525 1.09K
Як наладзіць блакіроўку доступа ў WhatsApp?

Дадатковая блакіроўка доступа ў WhatsApp можа абараніць вашыя перапіскі і акаўнт у выпадку, калі нехта атрымае доступ да вашай прылады і зможа яе разблакаваць. У залежнасці ад мадэлі тэлефона можа быць даступная разблакіроўка WhatsApp па адбітку пальца (Touch ID для iPhone) або па твары (Face ID для iPhone). Вы зможаце працягваць прымаць званкі і адказваць на паведамленне з апавяшчэнняў, нават калі дадатак заблакаваны.

Наладзіць блакіроўку доступа ў WhatsApp на Android:

Для прыкладу разгледзім разблакаванне адбіткам пальца як найболей распаўсюджанае. Блакаванне па твары наладжваецца па аналогіі.

🔺Наладзьце функцыю адбітка пальца ў наладах смартфона (у асноўным у раздзеле бяспекі і прыватнасці або метадам уводу ў пошукавік наладак смартфона).
🔺Зайдзіце ў WhatsApp і націсніце на меню (тры вертыкальных кропкі) у правым верхнім куце.
🔺У меню, якое выпала, націсніце «Налады» → «Канфідэнцыяльнасць» → пракруціце ўніз і націсніце «Блакіроўка адбіткам пальца».
🔺Актывуйце «Разблакаваць з дапамогай адбітка пальца».
🔺Краніце датчыка адбіткаў пальцаў для пацверджання.
🔺Вы таксама можаце выбраць час, па заканчэнні якога будзе блакавацца WhatsApp і патрабавацца адбітак («Неадкладна», «Па сканчэнні 1 хвіліны», «Па сканчэнні 30 хвілін»).

Наладзіць блакіроўку доступа ў WhatsApp на iPhone:

🔺Папярэдне ўключыце функцыю Touch ID або Face ID у наладах iPhone (меню «Налады» → «Touch ID і код-пароль» / «Face ID і код-пароль» і далей выконвайце інструкцыі на экране).
🔺Адкрыйце «Налады» WhatsApp → націсніце «Канфідэнцыяльнасць» → «Блакіроўка экрана».
🔺Уключыце «Патрабаваць Touch ID» або «Патрабаваць Face ID».
🔺Пасля актывацыі функцыі абярыце час, па заканчэнні якога будзе блакавацца дадатак і патрабавацца адбітак («Неадкладна», «Па сканчэнні 1 хвіліны», «Па сканчэнні 15 хвілін», «Па сканчэнні 1 гадзіны»).

@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Напісаць у бот | Падпісацца на Instagram
Telegram CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности Націскай сюды! Навігацыя па КіберБабрыным канале 🦫 (адноўлена 9 лютага 2024) Мы — каманда спецыялістак і спецыялістаў у сферы лічбавай бяспекі. Мы кансультуем усіх, каго турбуе ўзровень асабістай ці каманднай лічбавай бяспекі. Мы працуем з запытамі праз…
  • 🔥 4
  • 👍 1
More from @cyberbeaver
  1. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  2. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  3. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  4. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  5. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
  6. Sep 4, 2026CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности pinned «Націскай сюды! Навігацыя па Кі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →