TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.69K subscribers
Post #497 845
Праверка злучаных прылад у WhatsApp

WhatsApp дазваляе выкарыстоўваць да чатырох прылад, якія звязаны з вашым асноўным тэлефонам (напрыклад, у браўзеры, на камп'ютары, планшэтах Android). Перыядычна правяраць спіс звязаных прылад у WhatsApp неабходна, каб пераканацца, што ваш акаўнт не выкарыстоўваюць на іншым дэвайсе трэція асобы без вашага дазволу. Напрыклад, вы не ўпэўненыя дакладна, што выйшлі з акаўнта на камп'ютары з агульным доступам (у каворкінгу, інтэрнэт-кафэ, бібліятэцы і г.д.). Ці ў дачыненні вас была зроблена спроба фішынгу і ўзлому. Калі ў вас дадатак усталяваны на злучанай прыладзе, да якой вы страцілі доступ (напрыклад, уліковы запіс застаўся адчыненым на працоўным камп'ютары, а вы звольніліся), то зможаце адключыць на ёй свой акаўнт дыстанцыйна.

Дзе паглядзець злучаныя прылады ў WhatsApp?

🔺Зайдзіце ў WhatsApp і націсніце на меню (тры вертыкальных кропкі) у правым верхнім куце.
🔺У меню, якое выпала, націсніце «Злучаныя прылады».
🔺Калі адкрылася акно, дзе прапануецца прывязаць прыладу, значыць, ваш акаўнт усталяваны толькі на тэлефоне, на якім вы зайшлі ў налады.
Калі вы бачыце незнаёмую прыладу або прыладу, якую больш не выкарыстоўваеце (напрыклад, web-версія WhatsApp), націсніце на яе і абярыце «Выйсці».

Заўвага ад распрацоўшчыкаў:
🔺Злучаныя прылады будуць адключаныя, калі вы не будзеце карыстацца тэлефонам, да якога яны прывязаныя, больш за 14 дзён.
🔺Калі WhatsApp на злучаных прыладах не выкарыстоўваецца на працягу 30 дзён, яны будуць адключаны аўтаматычна.

@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Напісаць у бот | Падпісацца на Instagram
Telegram CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности ✋ Друзья! Рады вас видеть здесь в 2022-м году. 🎉 Надеемся, что в этом году будет меньше вызовов цифровой безопасности и ещё больше людей узнают, как защищать свои устройства и аккаунты от злоумышленников. Вы можете им помочь в этом, рассказав о нас и наших…
  • 👍 7
More from @cyberbeaver
  1. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  2. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  3. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  4. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  5. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
  6. Sep 4, 2026CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности pinned «Націскай сюды! Навігацыя па Кі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →