TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.69K subscribers
Post #472 999
Дадатковыя прылады ў Viber

Дадатак Viber дазваляе выкарыстоўваць ваш акаўнт, апроч тэлефона (асноўная прылада), адначасова на дадатковых прыладах — кампутарах і планшэтах. Гэта значыць, існуе рызыка, што зламыснік можа атрымаць доступ да вашага акаўнта без вашага ведама. Для гэтага дастаткова паднесці ваш тэлефон да кампутара з загадзя адкрытым Viber і адсканаваць QR-код.

Калі вы не выпускалі свой тэлефон з-пад увагі, але адкрывалі свой уліковы запіс у Viber на агульнадаступным кампутары, напрыклад, у каворкінгу, а потым проста забыліся выйсці з акаўнта, то наступны карыстач гэтага кампутара зможа атрымаць вашы дадзеныя. А можа, вы больш не збіраецеся выкарыстоўваць Viber яшчэ на якім-небудзь дэвайсе, акрамя тэлефона. Або страцілі доступ да прылады (напрыклад, пры звальненні не зачынілі свой акаўнт на працоўным кампутары).
Ва ўсіх гэтых і падобных выпадках такія дадатковыя падключэнні неабходна выдаліць.

Як праверыць і выдаліць дадатковыя прылады ў Viber?

🔺Зайдзіце ў Viber і націсніце на кнопку «Яшчэ (тры гарызантальныя кропкі)» у правым ніжнім куце.
🔺Абярыце «Налады» → «Уліковы запіс» → «Камп’ютары і планшэты».
🔺Калі на старонцы, якая адкрылася, вы бачыце толькі прапанову загрузіць Viber для кампутара ці планшэта, значыць, ваш акаўнт усталяваны толькі на вашай асноўнай прыладзе (тэлефоне), з якой вы зайшлі ў налады.
🔺Калі вы бачыце незнаёмую прыладу, націсніце «Дэактываваць» і пацвердзіце дэактывацыю.

Бабёр рэкамендуе час ад часу праглядаць сьпіс злучаных прылад і абавязкова праверыць яго ў выпадку, калі:

🔺вы на нейкі час гублялі доступ да асноўнай прылады (тэлефона або планшэта, калі ён выкарыстоўваецца як асноўны замест тэлефона);
🔺вы на нейкі час гублялі доступ да вашага ўліковага запісу (напрыклад, пасля фішынгу, спробы ўзлому);
🔺вы забыліся выйсці з акаўнта на чужым кампутары (працоўным або які змешчаны у грамадскім месцы - коворкінг, бібліятэка і т.д.);
🔺і іншыя падобныя выпадкі.

Напамін ад распрацоўшчыкаў: пры дэактывацыі Viber на сваёй асноўнай прыладзе ён на дадатковых прыладах будзе дэактываваны аўтаматычна.

Падборка нашых інструкцый пра Viber 👾

@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Напісаць у бот | Падпісацца на Instagram
Telegram CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности Подборка наших инструкций про Viber 👾 🔺Резервные копии чатов. Часть 1 🔺Резервные копии чатов. Часть 2 🔺Автосохранение медиа 🔺Удаление сообщений (ручное и автоудаление) 🔺Скрытые чаты 🔺Как настроить двухэтапную проверку 🔺Дадатковыя прылады ў Viber…
  • 🔥 7
More from @cyberbeaver
  1. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  2. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  3. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  4. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  5. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
  6. Sep 4, 2026CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности pinned «Націскай сюды! Навігацыя па Кі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →