TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.69K subscribers
Post #437 1.23K
Хуткі і просты спосаб праверыць свое налады ў фэйсбук — Facebook Privacy Checkup

Праверка канфідэнцыйнасці дапаможа вам праглядзець свой профіль і змяніць асноўныя налады канфідэнцыйнасці і бяспекі:

🔺хто можа бачыць вашыя публікацыі — абраць хто можа бачыць ваш нумар, пошту, дзень народзінаў, сямейны статус; змяніць аўдыторыю для мінулых і будучых публікацый; праверыць каго вы заблакавалі;
🔺як абараніць свой акаўнт — аднавіць пароль і ўключыць апавяшчэнні пра ўваход у акаўнт;
🔺як людзі могуць вас знайсці на фэйсбук — абраць хто можа дасылаць заяўкі на сяброўства; абраць хто можа знайскі вас па нумары тэлефона і пошце;
🔺налады дадзеных — паглядзець і прыбраць прыкладанні і сайты, да якіх вы падлучаліся праз фэйсбук;
🔺змяніць рэкламныя перавагі — праверыць і змяніць інфармацыю, якую рэкламадаўцы могуць выкарыстоўваць для персаналізацыі рэкламы; абраць хто можа бачыць інфармацыю пра вашыя сацыяльныя ўзаемадзеянні (напрыклад, пра вашыя падабайкі і падпіскі).

Перайсці да праверкі:

Хуткая спасылкаhttps://www.facebook.com/privacy/checkup/

З камп’ютара:
🔺Націсніце на фота профіля злева зверху.
🔺Абярыце Налады і канфідэнцыйнасць і націсніце Праверка канфідэнцыйнасці.
🔺Пасля абірайце розныя опцыі праверкі і прытрымлівайцеся інструкцый на экране.

З iPhone:
🔺Націсніце на значок Меню справа ўнізе.
🔺Пракруціце ніжэй і абярыце Налады і канфідэнцыйнасць, а пасля — Налады.
🔺Абярыце Налады і канфідэнцыйнасць.
🔺Пасля абірайце розныя опцыі праверкі і прытрымлівайцеся інструкцый на экране.

З Android:
🔺Націсніце на значок Меню справа ўверсе.
🔺Пракруціце ніжэй і абярыце Налады і канфідэнцыйнасць, а пасля — Хуткія налады канфідэнцыйнасці.
🔺Абярыце Выканаць праверку канфідэнцыйнасці.
🔺Пасля абірайце розныя опцыі праверкі і прытрымлівайцеся інструкцый на экране.

@cyberbeaver
Навигация по инструкциям | Написать в бот | Подписаться на Instagram
  • 🔥 6
  • ❤ 2
More from @cyberbeaver
  1. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  2. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  3. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  4. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  5. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
  6. Sep 4, 2026CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности pinned «Націскай сюды! Навігацыя па Кі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →